Аўто77

«Белджы» адмовіўся ад ідэі серыйнага выпуску першага беларускага электрамабіля

Завод «БелДжы» у Барысаве, дзе выпускаюць аўтамабілі Geely і Belgee, адмовіўся ад серыйнай вытворчасці мадэлі BELGEE EX50, якую называлі «першым беларускім электрамабілем». Гендырэктар прадпрыемства Генадзь Свідзерскі растлумачыў, што запуск гэтай мадэлі занадта дарагі для Беларусі.

Фота: av.by

Па словах Генадзя Свідзерскага, хоць распрацоўшчыкі і завяршылі ўсе тэхнічныя работы, эканамічны аналіз засведчыў, што серыйны выпуск гэтай мадэлі ў нашых умовах не мэтазгодны. Замест гэтага завод плануе пашырыць лінейку электракарам і гібрыдам. У Беларусі, лічыць кіраўніцтва завода, будуць больш запатрабаваныя недарагія электракары, а ў Расіі — гібрыдныя мадэлі.

У якасці альтэрнатывы прадпрыемства рыхтуе да запуску гібрыдны красовер BELGEE X80, створаны на базе Geely Galaxy Starship 7. Сертыфікацыю плануюць завяршыць ужо ў пачатку верасня, але кошт мадэлі пакуль не называюць.

Яшчэ адной навінкай стане электрамадэль Geely E22H (у Кітаі яна вядомая як Geely Geome Star Wish). У Беларусі яе будуць збіраць буйнымі вузламі, а продажы павінны пачацца ў кастрычніку. У Кітаі такія машыны летась каштавалі ад 9900 долараў, але на беларускім другасным рынку цэны цяпер перавышаюць 17 тысяч.

Раней Свідзерскі адзначаў, што беларусы змогуць убачыць першы «свой» электрамабіль не раней за 2027 год. Да гэтага часу «БелДжы» сабраў толькі пяць эксперыментальных узораў BELGEE EX50.

Каментары7

  • Лесли
    18.08.2025
    Конечно выпуск "нецелесообразен",ибо переплата 5-6к (+25%)от самостоятельной покупки из Китая .
    Сделайте цену на ЕХ5 и Star Wish ,как на родине и спрос будет.
  • на каленцы
    18.08.2025
    Якія праблемы ?, гэта вы сур'ёзна? ці тролінг? а ШТО канкрэтна можна "перадаць" на "Белкамунмаш" ? Вытворчасць якіх кампанентаў?
    ABS-ESP, ці праграмнага забеспячэння ? )
    я нават маўчу пра батарэі (і акупляльны "тыраж")

    А МотаВела кітайцы сабатуюць?
    А вось МТЗ яны не сабатуюць дакладна, бо большасць рухавікоў там на трактарах - фірмы ВЕЙЧАЙ
  • Ёсік
    18.08.2025
    Перш чым сікацца перад лукашэнкам, і на ўсе ягоныя ё.нутыя прапановы браць пад брыль, навучыцеся хоць аднойчы адмовіць і патлумачыць, што Беларусь залежная ва ўсім краіна, нават, у бульбе і малочцы. Згодзен, з ду.каватым цяжка размаўляць, нават, не магчыма, бо ён чуе толькі сябе, але ж вы ведалі, зь кім вам працаваць давядзецца, калі пагаджаліся на прызначаньні, а некаторыя пішчом лезьлі зь ім да супрацы, як тыя сьвіньні пад плотам.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Гродзенскі хлопец, які нарадзіўся з ДЦП, пераадолеў шмат цяжкасцяў і стаў выкладчыкам медыцынскага каледжа3

Журналістаў, якім Трамп забараніў з'яўляцца ў Белым доме, зноў сталі туды пускаць1

У Польшчы назвалі ўмовы для змястоўнага дыялогу з Беларуссю9

Зяленскі паведаміў пра дамоўленасць адносна ракет-перахопнікаў для Patriot1

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць