Сёння праваслаўныя святкуюць Ушэсце (Успеніе, Унебаўзяцце) Божай Маці. У народзе — Прачыстая або Спленне.

Спленне Багародзіцы. Абраз Тэафана Грэка, 1392 год, захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі ў Маскве. Выява Wikimedia Commons
Свята ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай. Унебаўзяцце з’яўляецца адной з галоўных урачыстасцяў і ў праваслаўнай, і ў каталіцкай традыцыях.
У Беларусі ў гэты дзень асвячаюць зёлкі і кветкі, а таксама новы ўраджай (дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну). Букеты асвечаных раслінаў заносяць дамоў і высушваюць.
Каталікі і праваслаўныя, што трымаюцца новаюліянскага календара, адзначалі Прачыстую 15 жніўня.
29 жніўня ў праваслаўных РПЦ — Арэхавы (Трэці) Спас. Лета завяршаецца.
Адна з народных прыкмет сённяшняга дня такая: калі на Прачыстую пагодна, то бабіна лета будзе халаднаватым.
Каментары