Свет11

У Расіі выявілі першы выпадак вірусу чыкунгунья, які перадаецца праз укусы камароў

Носьбітам вірусу стаў мужчына, які прыляцеў у Маскву з Шры-Ланкі.

Азіяцкі тыгровы камар — пераносчык інфекцыі Чыкунгунья. Фота: Wikimedia Commons

Спачатку мужчыну шпіталізавалі ў інфекцыйнае аддзяленне з падазрэннем на ліхаманку дэнге, але абследаванне паказала станоўчы вынік на вірус чыкунгунья. Пацыент шпіталізаваны ў стане сярэдняй ступені цяжару, піша «Осторожно, новості».

Рызык распаўсюджвання інфекцыі ў Расіі няма: чыкунгунья перадаецца толькі праз камароў і не перадаецца ад чалавека да чалавека.

Між тым у кітайскай правінцыі Гуандун, з насельніцтвам 126 мільёнаў чалавек, уводзяць супрацьэпідэмічныя меры з‑за распаўсюджвання віруса чыкунгунья, перадае Bloomberg.

У аптэках Гуандуна збіраюць пашпартныя дадзеныя пакупнікоў лекаў ад сімптомаў хваробы, перадаючы іх санітарным уладам. Некаторыя гарады суседніх рэгіёнаў ужо ўстанавілі асаблівыя правілы для прыбылых з Фашаня.

Каментары1

  • Ох
    29.08.2025
    По данным Европейского центра профилактики и контроля заболеваний, с начала 2025 года в мире зарегистрировано около 240 тысяч случаев заболевания в 16 странах и 90 летальных исходов.
    ====
    Т.е. летальность не выше статпогрешности, 4 сотых (!) долей процента (!!) Это гораздо ниже, чем при вообще любой сезонной простуде, не говоря о гриппе. Пресса ищет себе новый ковид на раскрутку, и все никак.

Цяпер чытаюць

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей4

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей

Усе навіны →
Усе навіны

Танкер «Кайрас», атакаваны дронамі УСУ, сеў на мель ля ўзбярэжжа Балгарыі1

На дрэве ў цэнтры Мінска ўвесь дзень сядзела куніца — зняць не маглі6

«Трэба ўкаранiцца ў апазіцыю ў Польшчы». Прадпрымальнiк расказаў, як яго завербаваў КДБ пасля праверкі на мяжы26

«Паўгода чакання, мінус $1200 — і ніякай візы». Як беларусы зараз адкрываюць «шэнген»5

Маладую выпускніцу гістфака з Ліды, якая мае бізнэс у Расіі, асудзілі за Гаюна9

«Гэта толькі пытанне часу»: Віціс Юрконіс пра новыя захады Літвы супраць Мінска13

Маньяка з Коўна гераічна затрымалі простыя гараджане17

Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы6

Мульт пра генацыд рэптылій багатымі жывёламі б'е рэкорды ў сусветным пракаце. Некаторыя бачаць алюзію на Палесціну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей4

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць