Грамадства33

Кіраўнік Белаазёрска расказаў пра падрыхтоўку да «Дажынак», а людзі захэйцілі ў каментарах

У Белаазёрску пройдуць брэсцкія абласныя «Дажынкі» 2025 года. Горад рыхтуюць да правядзення свята і прыёму начальства, ідзе рамонт. Пра ход упарадкавання расказаў дзяржаўнай прэсе старшыня Белаазёрскага гарвыканкама Уладзімір Піліпец. А людзі накідалі меркаванняў у каментарах, піша выданне «Першы».

Рамонтныя работы ў цэнтры Белаазёрска

«На сённяшні дзень асноўныя аб'екты прыведзены ўсе ў належны стан. Гэта дваровыя тэрыторыі, гэта ўпарадкаванне жылых дамоў, упарадкаванне плошчаў, спартзала. Басейн уведзены ў эксплуатацыю. Адкрыты парк, у якім будзе ўсталяваны помнік Герою Савецкага Саюза Свідзінскаму», — расказваў 21 жніўня ў тыктоку газеты «Заря» Уладзімір Піліпец.

Кіраўнік выканаўчай улады горада зрабіў выснову, што «Дажынкі» дазволілі правесці ўпарадкаванне Белаазёрска, «горад набыў цалкам новы знешні выгляд, новую інфраструктуру».

Пад ролікам у тыктоку пакінулі каля 50 каментароў, з іх відаць, што гэта мясцовыя жыхары. І далёка не ўсе ўхвалілі выступленне старшыні Белаазёрскага гарвыканкама.

У Белаазёрску

Вось некаторыя з меркаванняў, што яшчэ ў горадзе не зрабілі ці зрабілі не так:

  • «Мне вельмі шкада плошчы. Мне так яна падабалася, а цяпер — верталётная пляцоўка!»
  • «На жаль, нас ніхто не пытаецца. Знішчылі такую прыгажосць».
  • «Ды не паспееце вы гэта ўсё даляпіць! Пасля зімы ўсё паабсыпаецца, якасць работ на нулі! Хацелася б, каб нехта з адказных асоб панёс за гэта пакаранне».
  • «На вуліцы Будаўнікоў, 23, 23а, 23б асфальт пакладзіце, калі вы заняліся ўпарадкаваннем».
  • «Ад плошчы ўздоўж газетнага кіёска, 16, 18 дамоў па Энергетыкаў на пешаходнай сцежцы можна ногі скруціць. Людзі звярнуліся, сказалі — няма грошай».
  • «Міру 12, з праспекта не відаць, нічога не робяць. Хочам упарадкаваць наш дом!»
  • «На Міру 10 у двары «мрак».
  • «Для дзяцей што-небудзь адкрыйце, дзяцей няма куды завесці пагуляць!»
  • «62/1 — у двары асфальт пакладзіце, ямы па калена. А то закаталі ўвесь горад у плітку, каб не касіць».
  • «Дарогі Міру 5А і 3 — гэта ж жах! І ніхто не збіраецца рабіць! Яма на яме!»
  • «Паглядзім, што будзе з рамонтам фасада дома 62/1 вышэй за 5 паверх. Некалькі гадоў таму затынкавалі чырвоную цэглу, так і пакінулі шэрыя плямы. Непрыгожа глядзіцца з боку вуліцы Леніна».
  • «Як паглядзіш на балконы шэра-чорныя, то… Няўжо нельга было прыгожыя колеры зрабіць?»
  • «Звярніце ўвагу на дом Энергетыкаў, 7. Адзін дом не зроблены з усіх астатніх, яго атачаюць. Шэры, убогі. А асфальт па абодва бакі дома — гэта проста без слоў. Пліткі хапіла толькі да ББ, далей да канца вуліцы пліткі няма».
  • «Міру 22-24, першыя дамы на ўездзе, першы двор. Нічога не робяць, а навошта — яго не відаць за дрэвамі! Ва ўсім горадзе пілавалі дрэвы, а ў нас не. Дарожкі перакапалі, іх і так там не было, а цяпер наогул не прайсці! Дарожка за каледжам у жахлівым стане і без асвятлення, горад энергетыкаў! А па ёй дзеці ў школу і сады ходзяць!»
Рамонтныя работы ў Белаазёрску

Абласныя «Дажынкі» ў Белаазёрску пройдуць 4 кастрычніка, расказаў прэсе першы намеснік старшыні аблвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Раней паведамлялася, што абласное свята працаўнікоў вёскі пераносіцца з раней запланаванай даты 27 верасня. Дарэчы, абласныя «Дажынкі» ў Брэсцкай вобласці пераносяцца другі год запар.

Каментары3

  • даведка
    30.08.2025
    Больше всего пугает качество строительных работ за безумные деньги, которые пилят на тендерах всякого рода сомнительные фирмочки а-ля «Рога и копыта», без конца выигрывающие местные тендеры не в своих собственных районах. И которые, распилив стоимость квартиры в Минске, не могут даже ровно положить тротуарную дорожку в год благоустройства возле средних школ и детских садов.
  • Мх
    30.08.2025
    Цяпер гэтыя "рамонты" - нагода ўсё зрасейшчыць.
  • Барадзед
    31.08.2025
    Ремонт и благоустройство - постоянная, повсеместная работа, а не раз в год в одном городке, и то не везде. Во всех городах одновременно это делать нужно.

Цяпер чытаюць

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада31

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь не першая краіна, адкуль пасылаюць дзіўныя шары. З Паўночнай Карэі запускалі смецце і нават гаўно4

У Чарнобылі заўважылі сініх сабак5

Прарасійскую блогерку Таццяну Манцян, якая часта з'яўляецца ў роліках беларускай прапаганды, у Расіі абвясцілі «экстрэмісткай»2

Літва праінфармавала прадстаўніка беларускай амбасады пра закрыццё мяжы «да далейшага паведамлення»2

«Лукойл» збіраецца прадаць свае замежныя актывы пасля ўвядзення амерыканскіх санкцый2

Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?20

Кіраўнік літоўскага дэпартаменту бяспекі: Мінск імкнецца дэстабілізаваць сітуацыю шарамі, але канчатковая мэта незразумелая8

Мацкевіч: Статкевіч маральна перамог, але мяне проста бесіць вось гэтая «маральная перамога»58

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада31

Туск заявіў пра гатоўнасць адкрыць Баброўнікі і Кузніцу з лістапада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць