Свет

Расійскі спявак Шарлот, які парваў свой пашпарт, прасіў адправіць яго з калоніі на вайну

Асуджаны ў Расіі па справе аб рэабілітацыі нацызму і абразе пачуццяў вернікаў спявак Эдуард Шарлот прасіў адправіць яго з калоніі на вайну. Пра гэта распавёў яго бацька, паведамляе «Новая газета. Еўропа».

«Размова такая была. Хацеў паехаць на вайну, потым — не, потым, быццам, зноў з’явілася такое жаданне, але яму сказалі «не». Там было незразумела, у якасці каго ён паедзе», — падкрэсліў мужчына.

Пазней ён удакладніў, што першапачаткова калонія была гатовая падтрымаць ідэю Шарлота паехаць на фронт, але пазней адмовіла з-за нейкіх парушэнняў з боку артыста.

У снежні 2024 года суд прыгаварыў Шарлота да 5,5 года калоніі па справе аб рэабілітацыі нацызму і абразе пачуццяў вернікаў. Падставай сталі чатыры відэа: у адным з іх ён парваў літару Z, у другім — спаліў расійскі пашпарт, у трэцім — прыбіў ваенны білет да крыжа з партрэтам Патрыярха Кірыла, у чацвёртым — «перарабіў тэкст песні «Дзень Перамогі» з яўна абразлівым зместам». Спявак на пэўны час пакідаў Расію і быў затрыманы па вяртанні.

У жніўні Шарлота перавялі з калоніі-пасялення ў папраўчую калонію з-за таго, што артыст парушаў рэжымныя патрабаванні і настройваў іншых асуджаных на адмоўна скіраваныя паводзіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме17

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманы журналіст Кірыл Пазняк8

Ці сапраўды цыклічны сон дапамагае выспацца?3

Два прычалы і нафтавы танкер пашкоджаны ў нафтаналіўным порце Прыморск пад Пецярбургам пасля атакі БПЛА3

Расіяне праз газавую трубу заходзяць у Купянск, як колісь у Суджу2

«Усё — хлусня і маніпуляцыі». Спецыялісты рэзка адказалі на істэрыю вакол рэканструкцыі Чырвонага касцёла3

Украіна навучылася лепш супрацьстаяць расійскім «Кінжалам»

Марк Рутэ абвясціў пра запуск спецыяльнай праграмы НАТА для абароны ўсходняга флангу альянсу3

Трагедыя пад Бярозай: як 30 гадоў таму збілі паветраны шар з амерыканцамі1

Фіналістак конкурсу «Міс Беларусь — 2025» вывелі на сцэну ў касцюмах з цытатамі Лукашэнкі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме17

«Міс Беларусь» усё больш нагадвае конкурс прыгажосці ў гарэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць