Эканоміка99

Групу берасцейцаў асудзілі за раздрабненне бізнэсу

Суд у Брэсце пакараў чатырох мясцовых жыхароў па справе аб ухіленні ад падаткаў у асабліва буйных памерах. Па версіі пракуратуры, яны карысталіся схемай «раздрабнення бізнэсу» — дзялілі дзейнасць на некалькі фірмаў, каб плаціць менш падаткаў.

Гаворка ішла пра міжнародныя перавозкі і працу ў сферы грамадскага харчавання. У выніку дзяржава не атрымала больш за 3,6 мільёна рублёў падаткаў, частку з якіх потым усё ж вярнулі.

50‑гадовага жыхара Брэста прыгаварылі да 5 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Ён таксама мусіць заплаціць штраф у 210 тысяч рублёў і на 5 гадоў пазбаўлены права займаць кіраўнічыя пасады.

Трое іншых фігурантаў справы атрымалі пакаранне ў выглядзе «хатняй хіміі» (абмежаванне волі без накіравання ў калонію) ад 2 да 2,5 гадоў і буйныя штрафы — ад 168 да 210 тысяч рублёў.

Згодна з амністыяй, асноўнае пакаранне ўсім скарацілі на год. 

Каментары9

  • Алесь
    23.09.2025
    Па-першае, калі дзяржава дае такія магчымасці, тут больш пытанне, не як людзей катаваць, а як палепшыць налогавую сістэму.
    Па-другое, за такія злачынствы, павінны быць штрафы, але ніяк не 5 гадоў зняволення.
    А то чалавек зарабляў грошы, на прадпрыемстве былі працоўныя месцы, а зараз пачнецца дэрэбан.
    Пакуль уласнік будзе сядзець 5 гадоў.
    Ну такое сабе, пакалечанныя лесы, ды і дзяржаве ад гэтага карысці як з казла малака.
  • Берасцеец
    23.09.2025
    Падкажу СК яшчэ аднаго буйнага бізнэсоўца, які дробіць бізнэс - Саша Машэнскі. Глядзіце: Санта Імпэкс, Санта Брэмар, Санта Рітэйл і гэтак далей.
  • Вася
    23.09.2025
    Берасцеец, гэта іншае

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Усе навіны →
Усе навіны

Затрыманыя Вольга Муская і Валеры Краснагір1

З чорнага спісу артыстаў прыбралі тры гурты. Дазволілі нават «Кіно»11

Тры пасажыры круізнага лайнера ў Атлантыцы загінулі, імаверна, у выніку ўспышкі загадкавага віруса

Трамп назваў непрымальным мірны план Ірана2

Трамп абвясціў пра вывад заблакаваных у Армузскім праліве замежных суднаў1

На саміт у Арменію з'язджаюцца еўрапейскія лідары. Як адрэагуе Масква?16

Беспілотнік трапіў у шматпавярховік на захадзе Масквы11

На дзяржТБ паказалі схуднелага манаха, якога перадалі Польшчы разам з Пачобутам6

Марка Рубіа быў дыджэем на вяселлі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым8

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў, якога арыштавалі яшчэ ў 2019 годзе, 19‑гадовым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць