У Расіі папулярных блогераў абавязалі перадаваць правы ад тэлеграм-каналаў боту Раскамнагляду
Расійскі Раскамнагляд нагадаў, што пры рэгістрацыі ў спісе Раскамнагляду і для атрымання маркіроўкі «А+» уладальнікі буйных тэлеграм-каналаў, якія маюць звыш 10 тысяч падпісчыкаў, павінны запусціць спецыяльны бот і дадаць яго ў адміністратары канала, піша «Медуза».

У паведамленні Раскамнагляду сцвярджаецца, што гэта «абавязковы этап» рэгістрацыі. Без гэтага кроку заява на рэгістрацыю «вернецца з фармальнай прыкметай адмовы».
«Гэта адзіны спосаб пацвярджэння для Telegram валодання вамі каналам, які рэгіструецца. […] Іншай працэдуры пацвярджэння валодання каналам у гэтай сацыяльнай сетцы няма», — заявілі ў ведамстве.
Пра запуск тэлеграм-бота @Trustchannelbot для рэгістрацыі буйных телеграм-каналаў у пераліку Раскамнагляда заявіў 9 красавіка першы намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па інфармацыйнай палітыцы, інфармацыйных тэхналогіях і сувязі Антон Гарэлкін.
Абавязковая рэгістрацыя для адміністратараў тэлеграм-каналаў дзейнічае з 1 лістапада 2024 года. З пачатку 2025‑га ўлады Расіі абавязалі сацсеткі блакаваць старонкі, уладальнікі якіх не зарэгістраваліся ў Раскамнаглядзе. Аднак замежныя пляцоўкі гэтае патрабаванне не выконваюць.
Следам за блакаваннем месенджараў у Расіі хочуць абмежаваць званкі з SIM-картаў, якія знаходзяцца ў роўмінгу
У Расіі абмежавалі званкі праз Telegram і WhatsApp
У каго кантроль над данымі карыстальнікаў Telegram? Новае расследаванне
Расійскія ўлады ў 2024 годзе запатрабавалі ад Google выдаліць рэкордную колькасць кантэнту
Telegram заблакаваў расійскі інсайдарскі канал з мільёнам падпісчыкаў па патрабаванні расійскіх уладаў
Каментары