У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер
Цана для лакалізацыі і новага дома здаецца амаль неверагоднай, але ў аб'яве ёсць важная заўвага: кватэра абсалютна без аздаблення, піша Onliner.by.

Гаворка ідзе пра тыповую «бетонную скрынку»: голыя сцены, чарнавая сцяжка, ні сантэхнікі, ні кухні. Фактычна прастора, дзе можна жыць толькі пры наяўнасці фантазіі і бясконцага аптымізму.
Тым не менш, такія варыянты для Мінска ўжо даўно не выглядаюць чымсьці дзіўным. Рынак арэнды паказвае: попыт ёсць нават на такія «нулявыя» кватэры. Год таму ўжо была гісторыя дзяўчыны, якая здала аналагічную бетонную кватэру — толькі з мінімальным наборам мэблі — за $270. Тады на прагляд выстраілася чарга з ахвотных.
Каментары