Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пазбавіла ліцэнзіі адваката Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Рамана Шпакоўскага, пра што паведамляе Міністэрства юстыцыі.
Паводле афіцыйнай інфармацыі ведамства, падставай для такога рашэння стала «здзяйсненне праступку, несумяшчальнага са званнем адваката» — за дзеянні, якія нібыта дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру. Адвакат Раман Шпакоўскі спецыялізаваўся на падатковым праве.
Пасля падзей 2020 года Мінюст выкарыстоўвае фармулёўку пра «несумяшчальныя са званнем адваката праступкі» для пазбаўлення адвакатаў ліцэнзій.
Цяпер чытаюць
«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца
Каментары