Усяго патроху22

Японец таемна ад жонкі выйграў у латэрэю амаль $4 мільёны. Але ўсё пайшло не так

Выйгрышны латарэйны білет прынёс не доўгачаканую свабоду, а сапраўднае выпрабаванне для псіхікі 66‑гадовага японскага пенсіянера. Замест таго, каб падзяліць радасць з сям'ёй, мужчына вырашыў схаваць выйгрыш ад жонкі і пачаць таемнае жыццё мільянера. Але праз шэсць месяцаў зразумеў, што грошы сталі яго праклёнам.

Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: Vecteezy.com

Японскае выданне The Golden Online падзялілася рэальнай гісторыяй, якая пацвярджае старую ісціну: вялікія грошы не заўсёды прыносяць вялікае шчасце. Герой гісторыі — 66‑гадовы жыхар Токіа С. Да выхаду на пенсію мужчына працаваў у буйной карпарацыі. Іх з жонкай фінансавае становішча можна было назваць стабільным, але сціплым: яго пенсія складае каля $1300, пенсія жонкі — $650. Да моманту выйгрышу іх агульныя накапленні складалі прыкладна $370 тысяч.

Галоўнай забавай пенсіянера С. было наведанне старой кавярні каля дому, дзе ён гадзінамі чытаў газеты. На зваротным шляху С. амаль заўсёды заходзіў у пункт продажу латарэй і набываў некалькі білетаў.

Аднойчы ён, як звычайна, падаў білеты прадаўшчыцы, каб тая праверыла выйгрыш. Жанчына пасля сканавання паглядзела на яго ўжо зусім інакш і накіравала ў банк — бо гэта быў джэкпот. У банку ў асобным пакоі яму пацвердзілі: узнагарода — 600 мільёнаў іен, што прыкладна складае каля $3,9 мільёна.

Пазней журналістам ён прызнаўся, што ў першыя хвіліны велізарная сума не ўзрадавала, а напалохала яго. З’явілася ірацыянальнае адчуванне, што гэтыя грошы разбураць яго звыклае жыццё. Ён нават хацеў выкінуць білет, але прагматызм перамог:

«Я чуў, што шанец выйграць у латарэю ніжэйшы, чым атрымаць удар маланкі. Палічу гэта унікальным жыццёвым вопытам». Пры гэтым ён прыняў цвёрдае рашэнне: трымаць усё ў строгім сакрэце ад жонкі, якая ўсё жыццё была надзвычай ашчаднай.

Каб не выклікаць падазрэнняў, С. нават афармляў грошы ў банку ў цалкам простай, таннай вопратцы — выглядаў як звычайны пенсіянер. У той жа вечар С. прыдумаў для жонкі хітрую легенду. Ён схлусіў, што скасаваў старую страхоўку ў далярах, і праз розніцу курсаў атрымаў нечаканы прыбытак у памеры $33 тысяч. Мужчына прапанаваў патраціць гэтыя лёгкія грошы на рамонт дома. Жонка, паверыла ў гісторыю і пагадзілася. Так пачалося таемнае раскошнае жыццё С.

Далей ён паступова пачаў траціць грошы на тое, што калісьці, на яго думку, быў вымушаны сабе забараняць дзеля сям’і: купіў люксавы BMW, але паставіў яго на далёкай паркоўцы, каб жонка не ўбачыла; час ад часу адзін начаваў у дарагіх гатэлях Токіа і адпачываў на элітных гарачых крыніцах па ўсёй Японіі.

Але эйфарыя хутка змянілася адзінотай. Вакол былі шчаслівыя пары і сем'і, а С. піў дарагое віно адзін. Усё гэта толькі ўзмацняла пачуццё, што ён здраджвае жонцы. Праз шэсць месяцаў С. рэзка спыніў паездкі, перастаў наведваць сваю любімую кавярню, закінуў машыну і трапіў у моцны псіхалагічны крызіс: пастаянная трывога, бяссонніца, знясіленне, часам ён не мог прымусіць сябе нічога рабіць і цэлы дзень праводзіў у піжаме. З $3,9 мільёна ён паспеў патраціць прыкладна $120 тысяч.

С. разважаў, што рабіць з грашыма далей, нават думаў пра дабрачыннасць, але баяўся, што жонка заўважыць рух вялікіх сум. У выніку звярнуўся да фінансавага кансультанта. Рашэнне было знойдзена: на ўсе астатнія грошы С. набыў поліс страхавання жыцця з аднаразовым унёскам. Толькі пасля яго смерці гэтыя грошы афіцыйна пяройдуць жонцы і дзецям у выглядзе страхавой выплаты.

Як тлумачаць эксперты, выпадак спадара С. — гэта класічная праява так званага «сіндрому раптоўнага багацця». Гэты сіндром — сумесь пачуцця віны, трывогі і ізаляцыі — найбольш бязлітасна б'е менавіта па такіх людзях, як японец С. У тых, чыім жыццёвым крэда заўсёды была сумленная і руплівая праца, раптоўнае багацце літаральна выбівае глебу з-пад ног. Звыклы свет пераварочваецца, і чалавек пачынае пакутаваць ад глыбокага крызісу самаідэнтыфікацыі, задаючыся пытаннем: «Хто я цяпер, калі мне больш не трэба старацца?».

Каментары2

  • %
    25.11.2025
    Эх старик-старик, трах-тибидох
  • /
    25.11.2025
    так горевал, что кругом счастливые пары, а он один, но все равно не разделил внезапное счастье с семьей, лишь бы его экономная жена не расслаблялась. Зато теперь проживет остатки лет в окружении людей, ожидающих его скорой кончины...

Цяпер чытаюць

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей1

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей

Усе навіны →
Усе навіны

Аб'яднаны пераходны кабінет падтрымаў распрацоўку мірнага плана для Украіны і заклікаў не забывацца пра Беларусь8

Пад Гомелем паставілі помнік закінутым у Беларусь чэкістам11

Ябацька засыпаў акаўнты прыгажунь у Threads інтымнымі прапановамі22

«Ён проста птушачка ў спісе пагроз». У беларускага біятланіста забралі ДНЖ у Літве, прызнаўшы пагрозай для краіны13

У плане Трампа па Украіне з 28 пунктаў засталося 1913

Ціханоўская чакае добрых навін пра палітвязняў у найбліжэйшыя тыдні17

У Крамлі заявілі, што еўрапейскі мірны план ім не пасуе, а амерыканскі лепшы6

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця8

У Мінску паставяць на рэканструкцыю кінатэатры «Аўрора» і «Кастрычнік»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей1

Змрочныя прагнозы спраўджваюцца. Чаму Захад абірае стратэгію «Не злаваць дзеда» і чаго чакаць далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць