Свет99

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў

Брытанская кампанія Anglo American, якая займаецца распрацоўкай шахты Вудсміт у Паўночным Ёркшыры (Вялікабрытанія), патрапіла ў скандал. Па інфармацыі крыніц The Mirror, кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але ў той жа час наймае грамадзян Беларусі, заўважыў Reform.news.

Фота: uk.angloamerican.com

Шахта Вудсміт (Woodsmith Mine) — найбуйнейшы прыватны інфраструктурны праект у Брытаніі. На шахце плануюць здабываць палігаліт, які выкарыстоўваецца для вытворчасці ўгнаенняў.

Менавіта ў Паўночным Ёркшыры размешчана найбуйнейшае ў свеце радовішча палігалітавых руд.

Anglo American, па новай дамове зліцця з канадскай Teck Resources, пакіне штаб-кватэру ў Вялікабрытаніі і пераедзе ў Ванкувер перад запланаваным пачаткам вытворчасці ў 2030 годзе.

«Гэты крок ставіць пад пагрозу звальнення сотні супрацоўнікаў, якія працуюць у лонданскім офісе Anglo. Аднак пры гэтым кампанія наймае працаўнікоў з Беларусі — краіны, супраць якой брытанскім урадам уведзеныя санкцыі, уключаючы замарозку актываў і забарону на экспарт і імпарт пэўных тавараў», — піша выданне.

Кампанія тлумачыць, што наймае беларусаў з-за «спецыялізаваных навыкаў па праходцы шахтавых ствалоў і будаўніцтве тунэляў».

Сітуацыяй абураныя мясцовыя палітыкі, а інвестары выказваюць занепакоенасць.

На публічных абмеркаваннях праекта прадстаўнік Anglo American адзначыў, што на шахце Вудсміт цяпер працуюць 1100 чалавек, з іх 75% — мясцовыя жыхары і амаль 100 чалавек — замежнікі са «спецыялізаванымі навыкамі».

«Мы праводзім праходку двух глыбокіх шахтавых ствалоў на рудніку, выкарыстоўваючы найноўшыя тэхналогіі — праходчыя камбайны SBR. Гэта ўсяго толькі трэці праект у свеце, дзе выкарыстоўваюцца SBR для праходкі ствалоў. Апошні такі праект быў у Беларусі. Redpath Deilmann, наш падрадчык па праходцы ствалоў, быў наняты для выканання гэтых прац і выкарыстаў асноўную каманду з таго праекту, каб працаваць з намі на Woodsmith, забяспечваючы максімальна эфектыўнае і бяспечнае ўжыванне ўсіх тэхнічных і спецыялізаваных навыкаў для праходкі ствалоў», — заявіў прадстаўнік кампаніі.

Нямецкая Redpath Deilmann была падрадчыкам на будаўніцтве Нежынскага ГАК.

Па словах прадстаўніка Anglo American, ключавая каманда спецыялістаў складаецца з 50 чалавек з Усходняй Еўропы, у асноўным з Беларусі.

«Мы цэнім уклад, які зрабілі замежныя работнікі, і вітаем іх на праекце», — заявілі ў Anglo American.

Каментары9

  • Я
    25.11.2025
    То есть собираются уволить пару сотен офисного планктона. И нанять сотню другую шахтеров. В принципе ничего плохого не вижу. Остается только вопрос, это реально будут только операторы этого горнопроходческого комбайна. Или под эту марочку собираются нанять как можно больше «дешёвых» шахтеров из Беларуси для общих работ.
  • Отец Засандалий
    25.11.2025
    Нормальный колониализм.
  • Федзя
    25.11.2025
    Ну, а что тут такого, если беларусы умнее?

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША98

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць