Аўто99

Беларуска ў Літве атрымала пасведчанне кіроўцы з 11‑й спробы і расказала, колькі гэта каштавала

Беларуска Марыя як выдатніца па жыцці разлічвала, што і экзамены ў літоўскай аўташколе здасць з першага разу, але ўсё пайшло не па плане — на атрыманне правоў яна выдаткавала два гады жыцця і амаль 2700 еўра. Дзяўчына распавяла «Нашай Ніве», як так атрымалася.

Фота з архіва гераіні

Пераехаўшы ў Літву, Марыя пайшла вучыцца ў мясцовую аўташколу Vairuok čia з нуля (да гэтага яна ніколі не садзілася за стырно машыны).

Дзяўчына здала тэорыю з першага разу. Для практыкі сама абрала механіку. Праўда, калі праз 14 заняткаў у яе ўсё яшчэ атрымлівалася вельмі дрэнна, інструктар скамандаваў: далей толькі аўтамат.

На гэтым этапе Марыя ўжо аддала школе 500 еўра. Далей яна заплаціла свайму інструктару 680 еўра за 17 дадатковых заняткаў на машыне з аўтаматычнай каробкай перадач.

«Інструктар гэты быў неблагі, ён ніколі не губляў цярплівасць, не крычаў, але мне было крыху складана з ім, таму што ён маўчаў і чакаў ад мяне дзеянняў, якія я яшчэ не засвоіла. Яшчэ я вельмі хвалявалася знаходзіцца сярод машын і нярэдка ехала 30 кіламетраў за гадзіну замест 50», — згадвае Маша.

Ілюстрацыйны здымак: AP Photo / Pavel Bednyakov 

Па парадзе знаёмых яна звярнулася да іншага інструктара — тым больш на рахунку была ўжо новая здача тэорыі за 20 еўра (бо з часу мінулай прайшоў год) і шосты правал на практычным экзамене.

«Новы інструктар сапраўды шмат чаго даў на занятках. Да таго ж, значна ўмацавалася мая ўпэўненасць», — адзначае суразмоўца.

За дзевяць заняткаў з іншым інструктарам Марыя заплаціла яшчэ 450 еўра. Таксама ёй прыйшлося аддаць 350 еўра за перакладчыкаў на экзаменах: вучылася дзяўчына на рускай мове, але з 2025 года прымаць экзамен па-руску ў Літве забаронена.

Ілюстрацыйны здымак: «Наша Ніва»

У выніку практычны экзамен дзяўчына змагла здаць з 11‑й спробы — за ўсе пераздачы практыкі ў суме яна заплаціла 454 еўра.

«На экзамене дапускаецца восем некрытычных памылак, але крытычнай — ніводнай. На дзясятую спробу я згадала ўсе парады пра дыханне, зазямленне і гэтак далей. І было амаль цудоўна, але ўсё ж крытычную памылку я дапусціла. Калі я пайшла здаваць 11‑ты раз, то, калі шчыра, ужо ніякай надзеі не мела. Можа, таму ўрэшце і здала».

Дадатковы артыкул расходаў склалі выклікі таксі да аўташколы і назад (каля 200 еўра). Само афармленне правоў за пяць дзён абышлося амаль у 40 еўра.

«Здаецца, прасцей было б здаць на правы ў 18 гадоў, калі яшчэ быў не такі моцны інстынкт самазахоўвання, але і цяпер я ні пра што не шкадую. Я прайшла ўвесь гэты шлях сама і легальна. Калі б спынілася дзесьці пасярэдзіне, тады б грошы былі страчаныя дарма. Я ж магу сябе супакойваць вялікім досведам кіравання, — адзначае Марыя. —

Канечне, штораз пасля чарговай няўдачы я моцна хвалявалася, але галоўнае, што мяне ніхто не валіў. Крытэрыі тут рэальна жорсткія ў параўнанні з Беларуссю (па словах знаёмых, бо я там не вучылася). Але, можа, так і трэба — каб новае пакаленне кіроўцаў сапраўды нармальна ездзіла».

Каментары9

  • Парада навічкам ад кіроўцы Сяргея
    25.11.2025
    Трэба было ехаць у ЗША і праз Хуана Гарсіа за паўгадзіны б атрымала.
  • Фейспалм
    25.11.2025
    Главным экзаменом должен быть экзамен на интеллект: там три педали, а иногда даже две, в чем сложность? А правила дорожного движения - самый интуитивный мануал из когда-либо написанных.
  • Прапанова
    25.11.2025
    Для такіх персон трэба прыдумаць адмысловую налепеку на аўто, каб людзі пасля былі больш пільнымі, калі будуць сутракаць яе на дарозе. Прабачце, але выглядае, што гэтай беларусцы проста лепей было не займацца гэтым. Ну не яе гэта кіраваць аўтамабілем. Можа яны па ўсіх астатніх параметрах выдатны чалавек, але тут відачона праблема не ў інструктарах, аўташколах, літоўскімі экзаменатарамі і гд

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю7

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

«У нас яны вельмі салодкія». Беларуска пахвалілася ўраджаем гіганцкіх кавуноў1

70‑гадовую пенсіянерку асудзілі на 15 гадоў за данаты на УСУ. Пасля прысуду яна заспявала «Рідна мати моя»27

Беларуская дызайнерка стварыла модную сукенку для індыйскай мадэлі. А ў Індыі вырашылі, што тая проста абгарнулася ў сцяг1

Колькі Крэмль плаціць прапагандыстам і ваенкарам, якія агітуюць людзей за вайну11

Хэдлайнерам на Дні горада ў Гродне будзе расійскі рэпер МОТ2

Маладая мінская грумерка пакінула дзяцей у бабулі і паехала ў Чалябінск у лабараторыю па вырабе наркотыкаў6

Каля Барысавага каменя ў Полацку спілавалі старыя таполі. Цяпер перад Сафійскім саборам пустка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю7

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць