Усяго патроху3030

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі

Каміла нарадзілася ў Казахстане, але жыве ў Беларусі. Дзяўчына запісала два тыктокі, дзе расказала, як да яе з яе азіяцкай знешнасцю ставяцца беларусы і што яна гатовая везці кілаграмамі з радзімы.

Фота: kamila_sail / TikTok

Каміла жыве ў Беларусі каля 10 гадоў, яна адвучылася ў беларускім універсітэце. Цяпер дзяўчына працуе таргетолагам.

У сваіх відэа дзяўчына расказвае, што беларусы ў яе часта пытаюцца, адкуль яна, а потым дзівяцца, што яна добра ведае рускую мову. Але ў гэтым няма нічога незвычайнага — рускую мову ў Казахстане шырока выкарыстоўваюць.

З верагоднасцю 70% беларусы з ёй загавораць не па-руску, кажа Каміла. А на якой мове? Адказ вас здзівіць:

«Расказваю, што бесіць. Гэта калі кажуць «ніхаа» («прывітанне» па-кітайску. — НН). Калі я вузкавокая, гэта далёка не значыць, што я — прадстаўнік Кітая. І [нават] калі вы на мільён мільярдаў працэнтаў упэўнены, што перад вамі чалавек з Кітая — не трэба, проста не трэба».

Напрыклад, першы бар’ер пройдзены і атрымалася знайсці з Камілай агульную мову. Тады, дзеліцца дзяўчына, беларусы задаюць ёй дзіўныя пытанні:

«Калі людзі даведваюцца, што я з Казахстана, у іх з’яўляецца шчырае жаданне спытаць мяне, ці ведаю я іх знаёмага з Казахстана. У іх ёсць меркаванне, што мы, усе казахі Беларусі, маем нейкі агульны чат, дзе мы перапісваемся. Як мінімум мяне ў такім чаце няма».

Часам з Камілай знаёмяцца з разлікам на адносіны, і дзяўчына тлумачыць, што ў яе ёсць партнёр. Тады Камілу просяць пазнаёміць з сяброўкай-казашкай, і гэта ставіць яе ў тупік, бо знаёміць няма з кім. За 10 гадоў жыцця ў Беларусі ў Камілы было толькі дзве добрыя знаёмыя з Казахстана, пры гэтым адна з іх была беларуска, а іншая — метыска, то-бок мела іншыя карані, акрамя азіяцкіх.

Каміла расказвае і пра прадукты. Толькі гэта не кампліменты беларускім стравам, якія часам даводзіцца чуць ад замежнікаў:

«Я з усходняга Казахстана, і ў нас сапраўды смачная ялавічына. Усе чатыры курсы, што я тут вучылася ва ўніверы, я вазіла з Казахстана мяса — у мяне было 5 кг рэчаў і 15 кг мяса».

У каменты да Камілы зазірнула беларуска, якая шмат гадоў пражыла ў Казахстане. Дзяўчына выклала спіс таго, што раздражняла ў Казахстане яе:

«Нацыяналізм, якасць паветра, экалогія (ацяпленне вугалем), грамадскі транспарт, смецце, усеагульны доступ да крэдытаў. Не дадала яшчэ карупцыю».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары30

  • Беларусы - не рускія!
    17.04.2026
    Беларусы стараюцца зрабіць прыемнае: сказаць што-небудзь на яе мове (як яны думаюць, што на яе).
    На гэта не трэба абражацца. Проста трэба навучыць, як вітацца па-казахску. І беларусы будуць вітацца па-казахску.
    Беларусы - не рускія!
    Рускія б проста абазвалі "[Рэд. Выдалена]", напісалі б "вали обратно в свой Казахстан" і сказалі: "говори по-русски, [Рэд. Выдалена]".

    Так што, цаніце, паважныя казашкі, як добра і з павагай ставяцца беларусы да розных народаў.

    [Зрэдагавана]
  • Гыгы
    17.04.2026
    Ёсік, как там бельгийский национализм поживает?
  • Алег
    17.04.2026
    Капец яна сэксі)

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Усе навіны →
Усе навіны

Цела немаўляці знайшлі ў пакеце на смеццевым заводзе ў Віцебску3

Тэхнічка так эмацыйна звольнілася са смалявіцкай гімназіі, што чыноўнікі паехалі туды з рэйдам8

Палкоўнік ГУБАЗіКа ў адстаўцы апынуўся ў цэнтры непрыгожай гісторыі на беларускім рынку ІСО-токенаў11

На Камароўцы з'явіліся першыя чарніцы: колькі каштуюць?

Сярэдні заробак вырас да трох тысяч рублёў7

Дытэр Болен: Перамога Украіны была б найгоршым сцэнаром34

Жыхарка Магілёва пасля званка махляроў засталася без кватэры і ў агромністых даўгах5

У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ў Беларусі можа дасягнуць +39°С1

Сірыйскі інвестар уклаўся ў калгас-банкрут на Браслаўшчыне. Які вынік?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу69

Зяленскі: Рэтранслятары на мяжы Беларусі прыпынілі працу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць