Спорт1313

«У свой час я зрабіў памылку». Трохразовы футбаліст года Беларусі Ігар Стасевіч запісаў пакаяннае відэа

На ютуб-канале Беларускай федэрацыі футбола з’явілася відэа, герой якога — вядомы футбаліст Ігар Стасевіч, які быў тройчы названы найлепшым гульцом Беларусі. Сярод іншага ён каецца ў зробленай «у свой час» памылцы і гаворыць пра тое, што можа прыносіць карысць беларускай дзяржаве і футболу.

Ігар Стасевіч. Скрыншот з відэа

«На жаль, у свой час я зрабіў памылку. А мне б хацелася прыносіць карысць сваёй краіне, беларускаму футболу, дапамагаць развівацца мясцовым хлопцам, якія маладыя, якія толькі пачынаюць свой шлях. Бо вопыт у мяне багаты і, у прынцыпе, я магу шмат ім падказаць», — сказаў 40‑гадовы былы футбаліст БАТЭ.

Пасля падзей 2020 года прозвішча Стасевіча трапіла ў чорны спіс. Хоць ён запісаў так званае пакаяннае відэа, у 2022 годзе ягонае магчымае вяртанне ў мінскае «Дынама» было асабіста забаронена тагачасным міністрам спорту Сяргеем Кавальчуком.

У выніку цяпер 40‑гадовы Стасевіч вымушаны быў працягваць кар’еру за мяжой — апошнім часам ён гуляў у казахстанскім «Атыраў».

Стасевіч за сваю кар’еру паспеў выступіць за БАТЭ, мінскае «Дынама», «Атыраў», «Гомель», «Шахцёр» і іншыя каманды.

У ягонай біяграфіі — 10 тытулаў чэмпіёна Беларусі, 5 перамог у Кубку краіны, званні найлепшага футбаліста чэмпіянату (2014, 2015, 2016, 2018, 2019) і найлепшага футбаліста Беларусі (2015, 2018, 2019). Ён таксама прымаў удзел у групавых этапах Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы, а ў сезоне 2018/2019 стаў найлепшым асістэнтам у Лізе Еўропы.

У ліпені мінулага года Стасевіч, правёўшы 732 матчы на прафесійным узроўні, стаў абсалютным рэкардсменам Беларусі. Ён абышоў Аляксандра Глеба, які раней утрымліваў першынство ў Клубе Сяргея Алейнікава — асацыяцыі беларускіх футбалістаў, што згулялі больш за 500 афіцыйных матчаў на найвышэйшым узроўні.

Каментары13

  • Лучший попайкруць!
    17.04.2026
    Да уж, проста кушать хочэцца!
  • Швондер
    17.04.2026
    Это позор какой-то
  • Ну и что
    17.04.2026
    Счас его оценят люди которые за всю жизнь не смогли отказаться от подписки на СБ бо начальник сказау нада…
    Игорь, мы все поняли, надо идти дальше.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5013

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

Былую рэзідэнцыю Гітлера «Арлінае гняздо» адновяць пасля пажару

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць