Ён дадаў, што ў Вашынгтона «шмат дамоўленасцяў» з Іранам.

Лабараторыя па ўзбагачэнні ўрана ў Іране. Фота: Getty Images
Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран, які быў пахаваны пад заваламі разбураных ядзерных аб’ектаў краіны, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
«У Ірана няма ядзернай зброі, і яны з гэтым пагадзіліся. Яны пагадзіліся вярнуць нам ядзерны пыл, які знаходзіцца глыбока пад зямлёй пасля атак бамбардзіроўшчыкаў B-2», — сказаў Трамп журналістам у Белым доме.
Ён дадаў, што ў Вашынгтона «шмат дамоўленасцяў» з Іранам і ў найбліжэйшы час павінна адбыцца «нешта вельмі пазітыўнае, вельмі важнае».
Другі раўнд перамоваў паміж Вашынгтонам і Іранам павінен адбыцца ў найбліжэйшыя дні, першы раўнд праваліўся.
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары