Грамадства22

Лукашэнка — Бастрыкіну: Мы прытрымліваемся адной лініі, адной пазіцыі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі Аляксандрам Бастрыкіным, піша БелТА.

Аляксандр Бастрыкін і кіраўнік беларускага СК Дзмітрый Гара. Фота: БелТА

«Ваш візіт у Беларусь я заўсёды ўспрымаю як вельмі важны. І наша з вамі сустрэча, і ваш візіт да мяне — гэта не толькі візіт ветлівасці, як кажуць дыпламаты. Хоць і не без гэтага. Ёсць пра што пагаварыць, абмеркаваць пытанні. Мы з вамі пільнуемся адной лініі, адной пазіцыі. У нас ніколі не было разыходжанняў пры ацэнцы ні ўнутраных, ні знешніх фактараў існавання Расіі, Беларусі. Таму для мяне вельмі важна, што вы хоць на некалькі хвілін, але зазірняце да мяне, і мы зможам зверыць гадзіннікі. Для мяне гэта, падкрэсліваю, вельмі важна. Вы сапраўдны не толькі мой сябар, але і нашага беларускага народа», — сказаў ён.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ўважліва, наколькі гэта магчыма, сочыць за працай Аляксандра Бастрыкіна. «Вельмі рады, што ў складаныя і цяжкія часы вам усё ж удаецца нейкім чынам утрымліваць сваю сістэму, структуру і працаваць на карысць не толькі Расіі, але і нашага саюзу, які мы імкнёмся стварыць», — сказаў ён.

У сваю чаргу Аляксандр Бастрыкін падзякаваў за магчымасць сустрэчы. «Хацеў бы вас праінфармаваць, што толькі што я пабываў на сур’ёзнай міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай генацыду савецкага народа, рабіў там выступленне», — адзначыў ён.

Каментары2

  • Аналитик
    11.12.2025
    Людоеды делятся опытом, как сажать людей за лайки и поиск в Интернете и ломать людям судьбы. Вечный позор.
  • Вася
    11.12.2025
    Да ну ну... Ну и лица на фото. Кошмар. Персонажи для фильмов Хичкока.

Цяпер чытаюць

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная11

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Усе навіны →
Усе навіны

Вялікабрытанія збіраецца значна пастрожыць міграцыйнае заканадаўства2

У Польшчы ўпершыню правядуць вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных»2

Пасля дызельнай здзелкі Трампа і Пуціна дэфіцыт паліва абвастрыўся ў самой Расіі3

Беларускія хірургі правялі ўнікальную аперацыю на сэрцы

У Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі і запусцілі ланцуговую рэакцыю

Харват прыйшоў уладкоўвацца ў тэхнакампанію, але замест гэтага спакусіўся на крадзеж даражэннага Bugatti ўладальніка4

Човен не збіваюць, яго знаходзяць унутры дуба. Майстар на Палессі робіць унікальныя лодкі1

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі4

Вадзім Пракоп'еў: Ціханоўскі вярнуўся ў зону камфорту. Гэта нізкая планка, але я паважаю яго выбар59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная11

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць