У Польшчы 9 лістапада пачнуцца першыя вайсковыя вучэнні «кааліцыі ахвотных». Пасля амаль двух гадоў сустрэч і самітаў аб’яднанне пераходзіць да практычнай падрыхтоўкі, паведамляе выданне Le Monde.

Вучэнні пройдуць у Новай Дэмбе на паўднёвым усходзе Польшчы і працягнуцца да 22 лістапада. Іх галоўная мэта — праверыць, ці здольная кааліцыя з 36‑ці краін, якую ўзначальваюць Францыя і Вялікабрытанія, разгарнуць свае сілы ва Украіне адразу пасля спынення баявых дзеянняў паміж Кіевам і Масквой.
Манеўры пад назвай Koalicja павінны прадэманстраваць вайсковыя магчымасці аб’яднання. Яно імкнецца стварыць сілы ўмяшання, якія маглі б стрымаць Расію ад магчымага аднаўлення баявых дзеянняў.
Гэта сур’ёзная задача, улічваючы, што ЗША не ўдзельнічаюць у вучэннях, а іх будучы ўдзел у гарантыях бяспекі для Украіны застаецца ў значнай ступені нявызначаным.
Падчас першай такой аперацыі ў рэгіёне, які мяжуе з Украінай, плануецца размясціць амаль 2800 вайскоўцаў з дзесяці краін. Асноўнымі ўдзельнікамі стануць Францыя і Вялікабрытанія. Таксама да вучэнняў далучацца Эстонія, Літва, Германія, Нідэрланды, Іспанія, Швецыя і Бельгія.
НАТА праінфармаванае пра манёўры, але непасрэдна ўдзельнічаць у іх не будзе. Пры гэтым у вучэннях возьмуць удзел украінскія вайскоўцы.
Як адзначае Le Monde, не варта чакаць дэманстрацыі вайсковай моцы з танкамі і ракетамі. Асноўная ўвага будзе нададзеная праверцы сістэмы камандавання і лагістычных працэдур, неабходных для перамяшчэння войскаў і тэхнікі па Еўропе. Гэта складаная задача, бо маршруты праходзяць праз шматлікія дзяржаўныя межы. Яшчэ адным важным элементам вучэнняў стане барацьба з беспілотнікамі.
Польшча, паводле ацэнкі выдання, была натуральным выбарам для правядзення першых манеўраў. Краіна мае досвед арганізацыі падобных вучэнняў. З пачатку вайны ва Украіне на польскай тэрыторыі працуюць некалькі навучальных цэнтраў для ўкраінскіх вайскоўцаў, у тым ліку цэнтр у межах місіі Еўрапейскага саюза па вайсковай падтрымцы Украіны.
Раней канцлер Германіі Фрыдрых Мерц запрасіў удзельнікаў «кааліцыі ахвотных» на сустрэчу ў Берліне ў лістападзе, каб скаардынаваць далейшую падтрымку Украіны. 13 кастрычніка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў пра размову з Мерцам і падрыхтоўку гэтай сустрэчы.
Акрамя таго, 17 лістапада ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі запланаванае пасяджэнне Кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны ў фармаце «Рамштайн».
Еўрапейскія краіны адпрацуюць на вучэннях перакіданне міратворчых сіл ва Украіну
У Еўропе стварылі кааліцыю па абароне ад балістычных ракет
500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады
Рубіа дапусціў, што ЗША затрымліваюць перадачу Украіне купленых Еўропай ракет-перахопнікаў
Каментары
А тут усё НАТА ажно 6 батальёнаў будзе трэніраваць.