Грамадства

Памянялі парадак ільготнага забеспячэння людзей лекамі

Прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын падпісаў пастанову Савета Міністраў «Аб ільготным забеспячэнні лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі», паведамляе прэс-служба ўрада.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Дакумент, як заяўляецца, скіраваны на паляпшэнне сістэмы ільготнага забеспячэння лекамі, а таксама на ўзмацненне сацыяльнай падтрымкі асобных катэгорый грамадзян, якія пакутуюць ад цяжкіх хранічных захворванняў.

Пастановай зацверджана Палажэнне аб парадку бясплатнага і ільготнага забеспячэння лекавымі сродкамі і перавязачнымі матэрыяламі. Таксама вызначаны пералік захворванняў, якія даюць права на бясплатнае атрыманне лекаў па рэцэптах дактароў (у межах пераліку асноўных лекавых сродкаў) пры амбулаторным лячэнні, а таксама на лячэбнае харчаванне.

Асноўныя змены:

  • устаноўленая дакладная перыядычнасць атрымання лекаў у аптэках пры прызначэнні іх на працяглы курс лячэння — да шасці месяцаў;
  • пашыраная магчымасць атрымання льготных лекаў у межах раёна і вобласці, а не толькі па месцы выпісвання рэцэпту, як было раней;
  • павялічаныя паўнамоцтвы і абавязкі медыцынскіх работнікаў у забеспячэнні льготнымі лекамі жыхароў сельскіх населеных пунктаў, дзе няма аптэк (да гэтага часу там прадаваліся лекі толькі за поўны кошт);
  • дзейны пералік захворванняў для льготнага лекавага забеспячэння пры амбулаторным лячэнні дапоўнены 12 новымі пазіцыямі, у тым ліку рэдкімі генетычнымі і хранічнымі сістэмнымі хваробамі;
  • для шэрагу захворванняў, якія ўжо былі ў пераліку, адмененыя ўзроставыя абмежаванні на атрыманне льготных лекаў.

Пастанова пачне дзейнічаць праз тры месяцы пасля яе афіцыйнага апублікавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Усе навіны →
Усе навіны

Губазікаўцы заявілі пра затрыманне нацыстаў-паганцаў з БЧБ-сімволікай19

Дзяўчына на каньках пракацілася па тратуарах Гомеля ВІДЭА1

Маршрутка ўрэзалася ў пераход метро ў цэнтры Мінска1

Як планавалася сустрэча Ціханоўскай і Зяленскага і што будзе далей? Расказвае Вячорка6

У Белым доме павесілі сумесную фатаграфію Пуціна і Трампа22

У Вільні ўчора прызямліўся кантрабандны шар з беларускімі цыгарэтамі1

У чацвер на мяжы з Польшчай для фур адкрыюць новую зону чакання памерам з 30 футбольных палёў

Фядута расказаў, як аднойчы ў калоніі яго вялі на «расстрэл». А аказалася, на сустрэчу з Марзалюком10

Даклад CSIS: Расія страціла на вайне забітымі і параненымі 1,2 млн чалавек, Украіна — да 600 тысяч5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?15

«Месячны плацеж пацягне на 340 рублёў». Што будзе ў Беларусі з мабільным інтэрнэтам?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць