Вайна2525

15 метраў у дзень. Расійская армія ва Украіне ўстанавіла антырэкорд па тэмпах прасоўвання за 100 гадоў сучаснай гісторыі войнаў

Тэмпы прасоўвання расійскай арміі ва Украіне сталі самымі нізкімі больш чым за 100 гадоў сучаснай гісторыі войнаў. Гэта сцвярджаюць у штогадовым дакладзе эксперты вашынгтонскага Цэнтра стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS), піша The Moscow Times.

Кіраўнік расійскага Генштаба Валерый Герасімаў дакладвае пра дасягнутыя поспехі Уладзіміру Пуціну. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Цаной гіганцкіх страт, якія дасягнулі ў сярэднім 35 тысяч чалавек у месяц, генералы Генштаба РФ змаглі ўзяць пад кантроль 0,8% тэрыторыі Украіны ў мінулым годзе (4831 квадратных кіламетраў) і 0,6% — у 2024‑м (3604 квадратных кіламетраў). Пры гэтым на ключавых напрамках расійскі наступ аказаўся нават павольнейшым за аперацыі Першай сусветнай вайны, якая праславілася зацяжнымі акопнымі баямі без прасоўвання лініі фронту.

Так, наступ на Часаў Яр, які пачаўся ў лютым 2024 года, прасоўваецца з хуткасцю 15 метраў у дзень, падлічылі ў CSIS: за няпоўныя два гады армія прайшла толькі 10 кіламетраў і цалкам узяць горад пад кантроль так і не змагла.

Рух на Купянск, які стартаваў у лістападзе 2024 года, ішоў з хуткасцю 23 метры ў дзень. Аперацыя па захопе Пакроўска, якая пачалася ў лютым 2024 года пасля крывавых баёў за Аўдзееўку, прасоўваецца з хуткасцю 70 метраў у дзень. Прайшоўшы 50 кіламетраў за 2 гады, расійскія войскі зараз кантралююць «большую частку горада», адзначаюць эксперты CSIS.

Для параўнання: падчас бітвы на Соме, якая лічыцца адной з самых кровапралітных бітваў Першай сусветнай, французская армія рухалася з хуткасцю 80 метраў у дзень. А ў бітве пры Бэла Вуд 1918 года, калі амерыканскія пехацінцы спынілі германскі наступ, хуткасць прасоўвання складала 410 метраў у дзень.

Мізэрныя франтавыя заваёвы даліся Расіі цаной страт, якіх не несла ніводная армія свету з часоў Другой сусветнай вайны, падкрэслівае CSIS: з лютага 2022 года па снежань 2025‑га войскі страцілі 1,2 мільёна чалавек, у тым ліку да 325 тысяч — забітымі. Страты УСУ ў цэнтры ацэньваюць прыкладна ў 600 тысяч чалавек, у тым ліку 140 тысяч забітых.

Расійская армія паказала сябе «слаба», гаворыцца ў дакладзе: па выніках апошніх двух гадоў кампаніі ёй практычна няма чаго паказаць у якасці новых тэрытарыяльных заваёў.

У першыя 5 тыдняў уварвання расійскія войскі ўзялі пад кантроль 115 тысяч квадратных кіламетраў тэрыторыі Украіны. Але ўжо ў красавіку 2022 года 35 тысяч квадратных кіламетраў было страчана, а да лістапада УСУ адваявалі ў агульным ліку 75 тысяч квадратных кіламетраў. Цяпер армія РФ кантралюе 120 тысяч квадратных кіламетраў ва Украіне, або прыкладна 20% яе тэрыторыі (уключаючы Крым, «ДНР» і «ЛНР», якія знаходзіліся пад кантролем Масквы да ўварвання). Непасрэдна падчас «СВА» войскі захапілі 75 тысяч квадратных кіламетраў, адзначаюць у CSIS.

За 1394 дні нямецка-савецкай вайны Чырвоная армія дайшла да Берліна, расійская ж — ледзь дасягнула Пакроўска, размешчанага за 500 км ад Кіева. Гэтыя вынікі, пішуць эксперты цэнтра, «значна недацягваюць да мэт кампаніі», якая, як сцвярджала дзяржпрапаганда, скончыцца падзеннем Кіева за тры дні.

Зрэшты, расійская стратэгія заключаецца ў вайне на знясіленне, канстатуе CSIS: Крэмль гатовы прыняць высокія страты ў надзеі ў канчатковым выніку ўзяць украінскую армію і грамадства зморам.

Каментары25

  • Последний дюйм
    28.01.2026
    Аналоговнет! Опять! Кого-то надо разобрать на составляющие на Лобном месте за это.
  • Žvir
    28.01.2026
    15 m. na dzien, ale ž prasoŭvajucca, kalisci dojduć i da LaMamša... Paraŭnoŭvać z byłymi vojnami nie karektna budzie, u minułym nie było takich srodkaŭ viadziennia vajny, jakija jość ciapier...
  • усё як ў 80х
    28.01.2026
    Кринж , усё як ў 80х, Афганістан , імерыя пыха. Трамп і ЭЗ ведаюць справу Р. Рэйгана добра

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

На Алімпіядзе ізалявалі жаночую зборную па хакеі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць