Здарэнні44

Мінчук прабегся голым па вуліцы — цяпер яго будуць судзіць

У Мінску будуць судзіць 36‑гадовага жыхара сталіцы, які вырашыў даказаць знаёмым сваю вартасць спецыфічным чынам. За голы забег па вуліцы Байкальскай яму пагражае да трох гадоў зняволення, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Гісторыя здарылася познім лістападаўскім вечарам. Мужчына выпіваў у кампаніі каля аднаго з дамоў. Падчас гутаркі завязалася спрэчка: ці зможа ён прабегчыся па вуліцы зусім без адзення. Мінчук палічыў, што яго бяруць «на слабо», распрануўся і пабег у бок суседняй школы.

Аднак спартыўны імпэт хутка знік праз холад. Праз нейкі час ён так змёрз, што паспрабаваў вярнуцца, але не змог згадаць, дзе пакінуў свае рэчы.

Тады голы мужчына пабег да прыяцеля на вуліцу Ангарскую. Дзверы яму адчыніла сужыцелька таварыша, якая разам з яго маці стала сведкай незвычайнай карціны: незнаёмец без адзення ўварваўся ў кватэру, пачаў бегаць па пакоях, потым загарнуўся ў плед на чужым ложку, а пасля стаў шукаць сабе штаны ў іх шафе.

Міліцыю выклікалі відавочцы, якія бачылі аголенага мінчука яшчэ на вуліцы. Яго затрымалі. Высветлілася, што ў мужчыны ўжо ёсць непагашаная судзімасць за спробу грабяжу ў 2023 годзе.

Цяпер мужчыну абвінавачваюць у хуліганстве. Пракуратура падкрэсліла, што яго дзеянні адзначыліся «выключным цынізмам».

Каментары4

  • кто бы ужэ ґаварыл аб ісключыцельнам цынізме
    11.01.2026
    лепш бы па вуліцах голыя мужыкі бегалі, чым гэтыя з дручкамі
  • Hooch
    11.01.2026
    Ой, мужчына голы, без трусоў! Гээх, шкада, што я не жыву ў Менску. Я б яго "прыгрэў". Ну чаму, чаму мне так не шанцуе, га?!😉
  • Судны дзень
    12.01.2026
    Адметнасць Беларусі: у любой незразумелай сітуацыі пачынаюць судзіць.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу12

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер, звязаны з Венесуэлай1

«Вітольд казаў: «Ну што вы, што вы…» А мянты пасля крычалі пра мора крыві». Палітвязень з суседняй камеры расказаў пра смерць Ашурка6

На Балі забаранілі пазашлюбны сэкс. За парушэнне — турэмныя тэрміны5

«Лепш было б яго ўсыпіць». Заолаг расказаў, якая небяспека для Беларусі можа быць ад янота, якога знайшлі мытнікі ў кантэйнеры з ЗША21

Амерыканскі стартап прапануе зарэзерваваць за мільён месца ў гатэлі на Месяцы6

У Бабруйску другі дзень шукаюць 16‑гадовую дзяўчыну

За год колькасць затрыманых украінскіх ухілянтаў, якія спрабавалі ўцячы ў Беларусь, вырасла ў чатыры разы5

Прэм'ерка Літвы: ЗША дапамаглі вырашыць праблему з метэазондамі2

«Я паўтары гадзіны нёс цела жонкі». Што расказваюць сваякі пратэстоўцаў, забітых у Іране4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу12

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць