Грамадства66

Беларуска з пратаколам па 23.34 хоча атрымаць выплаты за смерць бацькі на «СВА». Але не спяшайцеся асуджаць

30‑гадовая Маргарыта Турко вядзе меланхалічныя сацсеткі, у якіх публікуе сваіх катоў, папугаяў, замалёўкі з агароду ды кухні і зрэдку — малога сына. Праўда што, днямі яна апублікавала незвычайную для сябе гісторыю: прызналася ў Threads, што яе бацька «памёр на СВА», а сама яна хоча атрымаць «пахавальныя» грошы. Допіс разляцеўся, адразу ж набеглі ўкраінцы са зразумелымі эмоцыямі: «Не памёр, а падох», «А ты сама ўжо калі?», «Жадаю вашай сям'і найхутчэйшага ўз'яднання!». Але ў гісторыі ёсць нюансы. 

Загінулага на пуцінскай вайне бацьку Маргарыты зваць Яўген Калеснік. Тое, што ён насамрэч загінулы, мы ведаем толькі з паведамлення яго дачкі, іншым чынам праверыць гэтую інфармацыю пакуль немагчыма — пасля сябе Яўген пакінуў толькі набор старонак УКантакце, з якіх сапраўды даўно не быў анлайн.

Яўген Калеснік, фота УКантакце

Яўген, паводле інфармацыі Belpol, нарадзіўся ў Оршы, а прапісаны быў у вёсцы Канашкова ў Лёзненскім раёне. У сацыяльных сетках ён пазначыў месцам свайго жыхарства Санкт-Пецярбург. Пахаваюць яго таксама ў Расіі. 

Адказваючы на закіды пра бацьку, Маргарыта наўпрост напісала інтэрнэт-каментатарам: «Мой бацька памёр і мне не по**й толькі на выплаты. Я не бачыла яго ўсё сваё жыццё, ён не ўдзельнічаў у маім жыцці. Потым ад аліментаў зваліў у РФ і там, здаецца як, ажаніўся. А потым пайшоў на «СВА». А я тут пры чым? Мне як бы по**й».

«У яго проста не было сэнсу ў жыцці. Матаўся, як гаўно ў палонцы. Жыў у Расіі і, магчыма, так спрабаваў знайсці для сябе нейкі сэнс. Самаразбуральныя паводзіны. Магчыма, з псіхікай нешта было не так», — напісала Маргарыта пра біялагічнага бацьку.

Паводле базаў Belpol, дзяўчыне сапраўды ёсць на што крыўдаваць: яе бацьку ў Беларусі пяць разоў судзілі за нясплату аліментаў на карысць дачкі. 

Такім чынам, «пахавальныя» пасля смерці — адзіны, апошні спосаб беларускага наёмніка нарэшце расплаціцца з дачкой. Праўда, калі Яўген Калеснік быў жанаты ў Расіі другі раз, то Маргарыце прыйдзецца пазмагацца за выплаты з другой сям'ёй свайго біялагічнага бацькі.

Дарэчы, хаця сама дзяўчына не лічыць смерць бацькі трагедыяй і падкрэслівае толькі фінансавую зацікаўленасць, гэта ўжо другі за кароткі час адыход роднага ёй чалавека. Па яе ўласных словах, два з паловай гады таму ў аварыі загінуў яе муж. На той момант іх дзіцяці было шэсць месяцаў. 

Сама Маргарыта ў 2020‑м атрымала пратакол па сумнавядомым артыкуле 23.34.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • о
    16.01.2026
    Удачы!
  • бабруйчанін
    16.01.2026
    Мабыць у мяне іньшае выхаванне паняцця....
    Мужык мудак і грошы у яго брудныя ..ні дададуць шчасця
    Дачка....дзяўчынка уся у бацьку
  • ДМС
    16.01.2026
    І што гэта памяняла?

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА3

«Ігар Брыло сядзеў у камеры без туалета. Падчас следства ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек»3

Вечны прэзідэнт Уганды перамагае на выбарах сёмы раз. Ён кіруе краінай з 1986 года5

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя12

Вынеслі прысуд работніку Мазырскага НПЗ, якога арыштавалі за Гаюн самым першым1

Які дрэс-код на афіцыйных прыёмах? Стылістка пракаментавала вобразы беларусаў на прыёме ў прэзідэнта Польшчы15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць