Свет11

Былога прэм'ера Грузіі Гарыбашвілі асудзілі на пяць гадоў

Іраклія Гарыбашвілі асудзілі на пяць гадоў па справе аб адмыванні грошай.

Wikimedia Commons

З Гарыбашвілі была заключана дамоўленасць, паводле якой былы прэм’ер асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры 1 мільён лары (каля 370 тысяч даляраў), піша Бі-бі-сі.

«Іраклі Гарыбашвілі прызнае сваю вінаватасць і згаджаецца з умовамі працэсуальнай дамоўленасці», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры ў Facebook.

У кастрычніку Гарыбашвілі былі прад’яўлены абвінавачванні паводле артыкула 194 Крымінальнага кодэкса Грузіі аб адмыванні грошай, звязаным з атрыманнем даходу ў асабліва вялікім памеры.

Паводле абвінавачвання, Гарыбашвілі, які ў 2019—2024 гадах займаў пасады міністра абароны і прэм’ер-міністра Грузіі, не меў права займацца якой-небудзь прадпрымальніцкай дзейнасцю і атрымліваць якое-небудзь узнагароджанне, акрамя заработнай платы службовай асобы.

Гарыбашвілі лічыўся адным з найбліжэйшых людзей мільярдэра і заснавальніка партыі «Грузінская мара» Бідзіны Іванішвілі. У красавіку мінулага года Гарыбашвілі заявіў, што сыходзіць з палітыкі і яго палітычная кар’ера завершана.

Каментары1

  • перш
    12.01.2026
    ГРУзінская мара пуціна

Цяпер чытаюць

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Усе навіны →
Усе навіны

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро15

19 студзеня будзе сіні панядзелак. Што гэта такое?8

Манах Юравіцкага манастыра памёр у 37 гадоў3

У Крупках продажы семак б’юць рэкорды. Але хто аб’ядае мясцовыя крамы?4

Яшчэ шэсць немаўлят з радзільні ў Новакузнецку, дзе памерлі дзевяць дзяцей, знаходзяцца ў рэанімацыі

Сёння ноччу было да мінус 30°С2

Спявачка Лера Яскевіч падзялілася болем: «Магчыма, я не змагу выпускаць песні пад сваім імем». Што здарылася?4

У Гомелі электрык учыніў восем замыканняў у чужой кватэры і спаліў тэхніку9

Гродзенка паказала распакоўку з крамы: грошы аддала, а ежы амаль няма9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць