Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі
Мяркуецца, што па справе Гаюна.

Нядаўна ў Мінску адбыўся суд над вядомым доктарам Русланам Бадамшыным. Паводле інфармацыі «Белых халатаў», палітвязню прызначылі два з паловай гады пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму.
З інфармацыі «Вясны», мужчыну затрымалі ў чэрвені 2025 года паводле арт. 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Папярэдне, лекара асудзілі паводле «справы Беларускага Гаюна».
Руслана затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля выбараў — супраць яго складалі пратаколы і арыштоўвалі. Тады ён агулам адбыў больш за 60 дзён адміністрацыйнага арышту. Пазней супраць яго распачалі крымінальную справу за фота з акцый пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску (арт. 342 КК). У траўні 2024 года суддзя Юлія Крэпская яго асудзіла да трох гадоў «хатняй хіміі».
-
У 7‑й спецбрыгадзе ўнутраных войскаў змянілі камандзіра і ідэолага — неўзабаве пасля праверкі боегатоўнасці
-
Латушка: Перамовы па Украіне могуць адкрыць магчымасці для Беларусі. Дэмсілы павінны быць за сталом
-
«Я хачу развеяць міф, што я вельмі моцны чалавек, проста танк, бо многія ведаюць мяне з 2020-га». Размова з Галінай Казіміроўскай аб перамозе над цяжкім дыягназам
Цяпер чытаюць
«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек
Каментары