Патрэбнае журналісцкае, медыйнае, крэатыўнае мысленне, а не проста тэхнічныя ўменні. Галоўнае — хуткадзейнасць і вялізная працаздольнасць.

Шукаем мантажора-рэдактара тыктокаў і рылзаў. Быць у кадры неабавязкова, але трэба ўмець добра шукаць і падаваць, ілюстраваць інфармацыю.
Спалучаць з працай на іншыя праекты і СМІ нельга. Загрузка будзе поўная, на частку стаўкі працаваць няможна.
Калі вы самі ведзяце тыкток ці маеце досвед працы ў паспяховых тыкток-каналах, працавалі з шортсамі, рылзамі — гэта плюс. Калі разумееце алгарытмы тыктока, інстаграма, ютуба — вялікі плюс. Але галоўнае — хуткадзейнасць і вялізная працаздольнасць. Майце на ўвазе, што патрэбнае журналісцкае, медыйнае, крэатыўнае мысленне, а не проста тэхнічныя ўменні.
На гэты момант мы дзеля бяспекі працуем толькі з людзьмі, якія не ў Беларусі. У якой краіне вы жывяце — няважна, работа анлайн. Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку. Выдатны калектыў, у якім лёгка расці і развівацца.
Дасылайце інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на [email protected]. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.
-
Працуеце ў Польшчы або Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!
-
Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як
-
Працуеце ў Літве? Падтрымайце «Нашу Ніву» — для вас гэта цалкам бясплатна, а мы зможам зрабіць больш для Беларусі і беларушчыны!
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары