Свет22

Урад Кіра Стармера трапіў у сур'ёзны палітычны крызіс. І ўсё зноў з-за Эпштэйна

Премьер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер апынуўся ў самым сур’ёзным крызісе за паўтара года сваёй працы і можа страціць пасаду. Пра яго магчымую адстаўку кажуць нават міністры і блізкія саюзнікі. Прычына крызіса — доўгі скандал вакол прызначэння амбасадарам у ЗША лорда Пітэра Мандэльсона, які меў сувязі з Джэфры Эпштэйнам, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Кір Стармер. Фота: AP Photo/Alberto Pezzali

Нядаўна ў адстаўку падалі галоўны памочнік Стармера Морган Максуіні і кіраўнік камунікацыйнага аддзела Цім Алан. Гэта выклікала размовы пра тое, ці застанецца Стармер на пасадзе. Пакуль ён заявіў, што не збіраецца сыходзіць, але ціск унутры партыі расце.

Пітэр Мандэльсон, вядомы як «Князь цемры» за свае закулісныя інтрыгі, шмат гадоў меў шырокія сувязі ў палітыцы. Ён быў амбасадарам у ЗША менш за год, але ўжо падчас працы высветлілася, што ён меў цесныя адносіны з Джэфры Эпштэйнам: пастаянныя кантакты, фінансавыя пералічэнні і нават сумнеўныя асабістыя адносіны. Гэта прывяло да адстаўкі Мандэльсона з партыі і Палаты лордаў, а таксама да крымінальнага расследавання.

Стармер прызнаў, што, калі б ведаў усё раней, то Мандэльсона не прызначаў бы. Але многія сцвярджаюць, што прызначэнне адбылося праз асабістыя сувязі Мандэльсона з уплывовымі саветнікамі Стармера, асабліва з Максуіні. Сам Стармер быў далёкі ад Мандэльсона і не меў з ім цесных адносін.

Скандал моцна падарваў рэпутацыю лейбарыстаў, паказаўшы, што старыя палітычныя звычкі — кумаўство і закрытая культура — у брытанскай палітьцы існуюць надалей. Таму нават калі Стармер застанецца на пасадзе, гэты інцыдэнт моцна адаб'ецца на яго кадравай палітыцы.

Калі Кір Стармер усё ж пойдзе ў адстаўку, то на яго месца могуць прыйсці адразу некалькі палітыкаў, хоць шмат будзе залежаць ад закулісных гульняў у парламенце. 

Галоўнай кандыдаткай паводле букмекераў лічыцца Анджэла Рэйнер, у яе 30% шанцаў. Раней яна была віцэ-прэм’еркай і міністаркай па жыллёвай палітыцы, але яна пайшла з пасады з-за скандалу з падаткамі.

Таксама сярод кандытатаў Эд Мілібэнд — дзейны міністр па энергетычнай бяспецы і былы лідар лейбарыстаў (шанцы каля 14%). Ён вядомы тым, што раней не даў Мандэльсону пасаду ў «ценявым кабінеце» і супрацьстаяў яго ўплыву.

Яшчэ адзін магчымы прэтэндэнт Уэс Стрытынг — міністр аховы здароўя і сацыяльнага забеспячэння, які лічыцца моцным «тэхнакратычным» лідарам.

Але ёсць нават вельмі малаверагодны варыянт (7%), што на пост прэм’ера можа пры пэўным збегу абставін трапіць прадстаўнік правага папулісцкага крыла Найджэл Фарадж (партыя Reform UK).

Каментары2

  • Žvir
    09.02.2026
    Dyk a pry čym tut sam Starmier, jon što, pavinny viedać ab raspuctvach usich i kožnaha, i nieści za ich adkaznaść ?

    Samy lepšy vychad z situacyi - heta pašychtavać usiu śvitu ŭ karaleŭskim pałacy i dać takuju kamandu: "usie, chto zamiešany ŭ błudnictvie, dva kroki napierad, pam-pam!".

    I ŭsio, i prablema vyrašana, i niama čaho ciahnuć kata za ja...chvost. Nu, praŭda, kolki možna, zadaŭbali musolić. Niama čym plebsu vušy zahruzić ?
  • .
    09.02.2026
    А правда ли в файлах Эпштейна Стармер пишет, что никогда не взял бы ее на вечеринку?
    Подозревают что речь про 14-ю дочь

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове5

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе4

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага20

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай6

Шматдзетную маці запісалі ў дармаеды і налічылі ёй 700 рублёў

Што часцей за ўсё становіцца прычынай інсультаў да 45 гадоў

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць