Гэта трохпакаёўка на 120 квадратаў.

Забудова на Піянерскай, дзе купілі самую дарагую кватэру снежня. Фота: Яндэкс. Панарама
У снежні ў першых Драздах купілі кватэру за 489 тысяч даляраў. Гэта самая дарагая кватэра, прададзеная ў Беларусі ў мінулым месяцы, паведамляе Realt.
Кватэра знаходзіцца ў шасціпавярховым каркасна-блокавым доме 2007 года на вуліцы Піянерскай. Месца абжытае і прэстыжнае.
Прададзеная кватэра — трохпакаёўка на 120 квадратаў. За яе заплацілі роўна 489 тысяч даляраў. Метр выходзіць па 4061 даляры.
Цяпер чытаюць
«З расіян-наведнікаў працэнтаў 70 аказваліся ватнікамі». Экс-гід з музея ВАВ, якога затрымлівалі яго ж экскурсанты, цяпер папулярны ў Варшаве — пагутарылі з ім
Каментары