Грамадства33

У Беларусі хочуць будаваць гарызантальную версію шматпавярховікаў-«свечак»

Дамоў М111-90, або так званых «свечак», апошнім часам у Мінску з'явілася нямала. Але цяпер прадпрыемства «МАПІД» збіраецца ўнесці ў гэты працэс інавацыі, паведаміў у інтэрв'ю выданню «На стройках Минска» яго дырэктар Леанід Астрэйка.

Дамы М 111‑90 ў Мінску. Фота Дзяніса Блішча

Гаворка ідзе пра шматпавярховыя дамы серыі М111-90, якія ўжо даўно з’явіліся ў беларускіх гарадах і сталі звыклымі для жыхароў. Аднак забудоўшчык плануе паступова адмовіцца ад традыцыйных «панэлек» з-за зменаў на рынку жылля.

«Кан’юнктура рынку такая, што дамы ў 19 паверхаў мы можам будаваць толькі ў Мінску, і пляцоўкі абмежаваныя. У гарадах-спадарожніках рэалізуюцца праекты да 7‑8 паверхаў. Таму мы даўно шукаем магчымасць замены вышынных будынкаў, прапрацоўваем варыянт гарызантальнага размяшчэння серыі М111-90», — сказаў Астрэйка.

Пакуль невядома, як менавіта будуць выглядаць новыя гарызантальныя «свечкі» і ці плануюць распаўсюдзіць такую практыку на абласныя цэнтры. Але Астрэйка паведаміў, што ўжо цяпер у серыі М 111‑90 «МАПІД» адмовіўся ад так званага тэхнічнага паверха.

Дакладныя тэрміны рэалізацыі праекта таксама не агучваюцца, аднак забудоўшчык спадзяецца прыступіць да будаўніцтва эксперыментальнага дома напрыканцы 2026 года.

Каментары3

  • маўляў
    16.02.2026
    Каля 20 гадоў назад мапід і Мінскпраект як іхні праекціроўшчык ужо адмаўляліся ад так званага тэхнічнага паверха, які на самой справе называецца цёплым гарышчам. А потым у іх памерлі скаргі на вентыляцыю.
    Зараз, як бачым, кіраўніцтва мапіда змянілася, праекціроўшчыкі сышлі хто куды. Можна ізноў на тыя ж граблі 🤦🏼‍♂️
  • Намасце
    16.02.2026
    Я зразумеў! Зараз гэтыя "свечкі" пачнуць будаваць упрытык адна да адной. Атрымаецца "гарызантальная версія".
  • .
    16.02.2026
    А іх і так нярэдка ставяць па 2, стыкуючы вугламі. Або на невялікай дыстанцыі, 20 метраў.

Цяпер чытаюць

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы5

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі да гатычнага сабора ХII стагоддзя зрабілі бетонную прыбудову. Рэакцыя неадназначная13

Святлана Курс: Я абсалютная песімістка, аднак жыццё ўсё падкідвае шчаслівыя фіналы2

Слуцкія фермеры, якія ўразілі ўсіх вялізным кавалкам сала, ставяць новыя рэкорды ВІДЭА3

У Гродне зноў правядуць Казюкі. Цяпер асобна ад Масленіцы2

Гурт «Дразды» задумаў тур па Еўропе5

Еўракамісія папрасіла Украіну хутчэй адрамантаваць нафтаправод «Дружба»9

Палац Тышкевічаў у Валожыне стане музеем3

У Германіі затрымалі падазраванага ў забойстве ўкраінскага палітыка2

«Дзесьці людзі хуліганяць». Пашпартны цэнтр адрэагаваў на справу пра праблемы ў чалавека праз пашпарт Новай Беларусі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы5

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць