Грамадства22

«Драгічынскае мора»: у горадзе падтапіла месцы, дзе раней не прыбралі снег

Драгічын пасля адлігі ператварыўся ў «горад на вадзе»: на вуліцах разліліся патокі. Жыхары жартуюць, што замест аўтобусаў патрэбныя лодкі, піша BGmedia.

Драгічын пасля адлігі. Фота мясцовых жыхароў у TikTok

З канца лютага па ўсёй Беларусі пачалася адліга пасля моцных маразоў. На 27‑28 лютага ў Брэсце, напрыклад, абяцаюць да 8‑10 градусаў цяпла, што адчувальна палягчае жыццё жыхарам пасля доўгіх халадоў.

Гэтае пацяпленне закранула і іншыя гарады вобласці, такія як Драгічын, дзе мясцовыя жыхары напоўніцу адчулі наступствы адлігі. Некаторыя вуліцы горада, дзе снег не быў добра ачышчаны і вывезены, ператварыліся ў суцэльныя рэкі, што выклікала цяжкасці для пешаходаў і аўтамабілістаў.

лед который отает
Як выглядае школьны стадыён Драгічына пасля тэмпературнай адлігі. Фота мясцовага жыхара ў TikTok

У тыктоку пачалі з’яўляцца відэа і фотаздымкі з розных вуліц горада, якія зрабіліся непраходнымі. Асабліва вылучыліся месцы каля сярэдняй школы №1, гарадскога стадыёна і паблізу крам, дзе вада засталася на некалькі дзён і значна ўскладніла перамяшчэнне.

@siropchik74 #рекомендации #реки #хочурек ♬ водичка кайф - ландреєва

У каментарах пад ролікамі людзі не хаваюць іроніі і нават абурэння, адзначаючы, што па гарадскіх вуліцах часам лепш было б перасоўвацца на лодцы.

лужи возле жилых домов
Скрыншоты з відэа жыхара Драгічына ў TikTok

«Драгічынскае мора».

«Улады павінны замест аўтобусаў лодкі падганяць».

«Адразу зразумела, што вясну трэба сустракаць у ботах па вушы, як у рыбака».

«Радуйцеся, новы аквапарк».

«О, так. Я сёння не магла прайсці каля сярэдняй школы №1».

Каментары2

  • Žvir
    26.02.2026
    Pryhoža, jak i ŭ čas majho malenstva. My nadziavali boty i vychodzili mierać mora. O!
  • Такі вынік
    26.02.2026
    А як прыбраць снег калі недахоп працау́нікоу́, няма міні тэхнікі Мтз, бо сіпатая палітычная скаціна папрадавау́ усё

Цяпер чытаюць

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на нерухомасць пайшлі ўніз. Прычым не толькі ў Мінску13

У крамах пачалі прадаваць новую экзатычную рэч

Крымскі мост зруйнаваны ўдарам украінскіх ракет51

Амерыканскі судмедэксперт: Джэфры Эпштэйн, імаверна, быў забіты, а не пакончыў з сабой5

У Камышавасе завяршыўся пошук цел. У выніку расійскага ўдару там загінулі 72 чалавекі

«Госпадзе, такое трызненне!» Усё больш беларусак пішуць, што ім званілі з міліцыі і пыталіся, ці жывыя яны2

Падлеткі п'юць лекі ад раку, каб стаць вышэйшымі. Дактары б'юць трывогу

Нямецкія футбольныя клубы пачалі абмяжоўваць смартфоны на стадыёнах

Расія атакавала балістычнымі ракетамі Паўночны і Паўднёвы масты Кіева2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?10

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць