Многія жыхары заходніх абласцей ФРГ назіралі ў небе светлавую з’яву. Пазней высветлілася, што гаворка ідзе пра метэарыт. Яго абломкі пашкодзілі дахі некалькіх жылых дамоў.

Вечарам 8 сакавіка многія жыхары заходніх абласцей Германіі бачылі ў небе незразумелую светлавую з’яву. Відавочцы, якія назіралі яе ў Ніжняй Саксоніі, Гесене, Рэйнланд-Пфальцы, Саары, Бадэн-Вюртэмбергу і Паўночным Рэйне — Вестфаліі, публікавалі ў сацыяльных сетках відэа і фатаграфіі.
#meteor #castrop #herne #Astrology
Einfach ein Meteor über CAS/Herne !! #Space #Starlink #tesla pic.twitter.com/Fa67CX5xHm
Meteor gesichtet in 54526 Landscheid RLP, Deutschland. #Sichtung #feuerball #meteor #Meteorit pic.twitter.com/gkGsW1iwuH
Фрагменты метэарыта пашкодзілі некалькі жылых дамоў на захадзе Германіі. Паліцыя паведаміла ў нядзелю, 8 сакавіка, што інфармацыя аб пашкоджаннях паступіла, у прыватнасці, з горада Кобленц, а таксама горных масіваў Хунсрук і Айфель у федэральнай зямлі Рэйнланд-Пфальц, піша DW.
У аператыўным штабе паліцыі ўказалі, што каля 19:00 на дах жылога дома ў раёне Кобленца Гюльс упала «згарэлае нябеснае цела». У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, на месца прыбылі пажарныя і паліцыянты, аднак небяспекі больш няма. Паводле даных агенцтва AFP, маюцца звесткі пра тое, што і людзі атрымалі раненні.
Vor 5 Stunden noch im All, jetzt schon in einem Short vom SWR: https://t.co/EVAgTbXOrU#Meteor #Sternschnuppe #Fireball #Meteorite pic.twitter.com/yKvDer7ir2
Метэарытамі называюцца асколкі астэроідаў, якія распадаюцца на мноства дробных частак пры траплянні ў атмасферу Зямлі. Некаторыя з іх згараюць, іншыя падаюць на Зямлю.
Каментары