Шмат беларусак днямі выправіліся ў Літву, каб 8 сакавіка наведаць канцэрт Валерыя Меладзэ. Цяпер жанчыны дзеляцца ўражаннямі ў сацсетках.

Валерый Меладзэ выступіў у віленскім комплексе Pramogų Arena 8 сакавіка. Праспяваў старыя хіты — і, мяркуючы па водгуках наведвальніц, выступаў ён збольшага для беларусак.
На канцэрт Меладзэ ехалі так масава, што, як жартавалі ў сацсетках, на мяжы пра мэту візіту ніхто і не пытаўся. Сумневаў пра тое, хто запоўніў арэну, здаецца, ні ў кога няма:
«Учора ўся Беларусь спявала на канцэрце Меладзэ ў Вільні. Гэта быў раз**б! Найлепшае 8 сакавіка!»
«Усе беларускі рванулі ў Вільню на Меладзэ».
«Учора ўсе дзяўчаты з Беларусі былі на канцэрце Меладзэ ў Вільні, гэта як так?»
Нехта нават прынёс з сабой плакат «Беларускі, любім вас».
Каб трапіць на канцэрт, некаторым давялося фактычна правесці ноч без сну:
«Мінск. 3:35 ранку. Еду на аўтавакзал. Праз 25 хвілін адпраўленне ў кірунку невялікай мары. Таксіст яўна нешта ведае і дапамагае мне рыхтавацца да канцэрта».
Былі і дзяўчаты, якія вырашылі сумясціць паездку на канцэрт і магчымасць трохі пагуляць па Вільні. Для гэтага давялося прыехаць крышку раней:
Здаецца, Меладзэ нікога не пакінуў незадаволеным. Водгукі ад наведвальніц канцэрта поўныя шчасця:
«Канцэрт Меладзэ ў Вільні — гэта магчымасць адчуць сябе нібыта дома, сярод родных беларусаў».
«Было шыкоўна, дзякуй, што спыталі. Меладзэ вельмі душэўны».
«Упершыню танцавалі ў фанзоне ў пухавіку, таму што гардэроб быў перапоўнены».
На канцэрт прыйшлі і беларускі замежжа. Напрыклад, фота з арэны ў сеціве апублікавала Ганна Матуляк, вядомы псіхолаг:
«Канцэрты Меладзэ — гэта тындар для мужчын. Такой канцэнтрацыі цудоўных ад 20 да 70 я яшчэ не бачыла».
«Мы прыйшлі на канцэрт Валерачкі! Столькі шыкоўных жанчын я яшчэ ў адным месцы ніколі не бачыла», — падзялілася захапленнем яшчэ адна беларуска.
Былі, аднак, і негатыўныя каментары. Адна беларуска звярнула ўвагу на тое, як на арэне сочаць за бяспекай:
«Ніякага дагляду рэчаў, з алкаголем пускаюць у залу, трыбуна і фан-сектар ніяк не аддзеленыя адзін ад аднаго. На ўсю арэну пара ахоўнікаў. У сітуацыі SOS — без варыянтаў».
А пасля канцэрта адбыўся непрыемны інцыдэнт. На выхадзе з арэны, як апісваюць сведкі, ахоўнік спрабаваў уціхамірыць буйнага наведвальніка і распыліў пярцовы балончык. У выніку некалькі жанчын, што былі побач, таксама надыхаліся газам.
Тым жа, хто не здолеў трапіць на канцэрт, давялося сачыць за ім па публікацыях у сацсетках:
«Усцешылася за тых, хто здолеў трапіць. Эх, памятаю часы, калі візу атрымаць было на раз-два. Сеў у машыну і праз 3‑4 гадзіны ўжо ў іншай краіне. А цяпер год у чарзе стой — дадуць ці не дадуць, даедзеш ці не».
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬЦяпер чытаюць
«Чаму я павінен даказваць, што не дармаед?» Прадпрымальніка з Гомеля памылкова запісалі ў незанятыя — ён даведаўся толькі пасля вялізных рахункаў за камуналку
Каментары