У Смаленскай вобласці супрацоўнікі Расельгаснагляду спынілі спробу незаконнага вывазу прадукцыі ў Беларусь. Праверка праводзілася 3 сакавіка 2026 года сумесна з супрацоўнікамі дарожна-патрульнай службы мясцовага ўпраўлення МУС.

Падчас кантролю быў затрыманы грузавы аўтамабіль, якім кіраваў грамадзянін Беларусі і які накіроўваўся ў Мінск. У машыне знаходзілася каля чатырох тон сухафруктаў і арэхаў розных відаў.
Паводле маркіроўкі на ўпакоўцы высветлілася, што прадукцыя паходзіла з розных краін. Яна была адпраўленая з маскоўскага аптовага харчовага цэнтра «Фуд Сіці», але не мела неабходнага фітасанітарнага сертыфікату, які павінен суправаджаць такую прадукцыю пры перавозцы.
Спецыялісты правялі лабараторную фітасанітарную экспертызу. Ва ўзятых узорах не знайшлі небяспечных каранцінных шкоднікаў. Аднак з-за адсутнасці патрэбных дакументаў перавозку грузу ў Беларусь забаранілі.
6 сакавіка груз вярнулі назад у Маскву — у месца, адкуль ён быў адпраўлены. Перавозчыка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правіл перавозкі падкаранціннай прадукцыі.
Каментары