За ЦУМам у Мінску адкрыюць танцпляцоўку для людзей элегантнага ўзросту
Яе адкрыюць на тэрыторыі прасторы «Лідбір-двор»

У намесніцы кіраўніка Адміністрацыі Савецкага раёна Мінска гараджане пацікавіліся, калі ў раёне адкрыюцца танцавальныя пляцоўкі, пішуць Мінск-навіны.
«Пры спрыяльных надворных умовах яны пачнуць працаваць напрыканцы красавіка — на пачатку мая, — сказала Наталля Ананіч. — Месца сустрэч людзей элегантнага ўзросту — тэрыторыя культурнай прасторы «ЛідбірДвор» паміж дамамі №3 і №5 на вул. Гікала.
Каментары
Месца добрае! Побач метро, рынак, універмаг, акцыі ... За адзін прыезд некалькі спраў зробіш )