Здарэнні

Мінчук скраў з крамы сыру і кансерваў на 11 рублёў і трапіў пад суд

39‑гадовы мужчына неяк ноччу зайшоў у кругласутачную краму на вул. Някрасава.

Агледзеўшыся па баках, ён узяў са стэлажоў кавалак сыру і мясныя кансервы на 11 рублёў 52 капейкі, якія схаваў у кішэню курткі. Потым прабіў на касе самаабслугоўвання ёгурт і накіраваўся да выхаду, пішуць Мінск-навіны.

Закрычала работніца крамы, і ён кінуўся наўцёкі. Але жанчына дагнала яго і схапіла за руку. Спрабуючы вырвацца, мужчына стаў хапаць жанчыну за адзенне, штурхаў яе. На дапамогу падбеглі касір і іншы пакупнік, якія не далі фігуранту схавацца.

Нарад міліцыі затрымаў мінчука, завялі крымінальную справу. У судовым пасяджэнні ён поўнасцю прызнаў сваю віну, у здзейсненым шчыра раскаяўся.

Высветлілася, што ён не працаўладкаваны, на ўтрыманні мае малалетняе дзіця, раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. Суд прызначыў яму два гады хатняй хіміі. Таксама ён павінен прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»58

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы 25 гадоў лічылі гэты брэнд прысмакаў расійскім — і прынцыпова яго ігнаравалі12

Дрон ударыў па электрападстанцыі ў Белгарадзе. Частка горада засталася без святла

Што ўяўляе сабой Anubis — нямецкі аналаг «Шахеда» для Украіны4

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія40

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»58

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць