Грамадства

Стаў вядомы прысуд, вынесены бацьку былога палітвязня Мікіты Залатарова

Праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што Міхаілу Лапунову прызначылі пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Жорсткі прысуд мужчыну адправілі адбываць у ваўкавыскую калонію №11. 

Міхаіл Лапуноў

Міхаіла Лапунова, бацьку палітзняволенага Мікіты Залатарова, якога месяц таму вызвалілі і выдварылі з Беларусі — затрымалі 8 жніўня 2023 года. Яго сем разоў запар адпраўлялі на 15 сутак па адміністрацыйных справах.

Праваабаронцы прызналі Міхаіла Лапунова палітзняволеным яшчэ падчас адміністрацыйнага арышту.

У час, калі мужчыну ўтрымлівалі на сутках, КДБ прызнаў закрыты тэлеграм-чат «Гомель за Никиту Золотарева», уладальнікам якога быў Міхаіл Лапуноў, «экстрэмісцкім фармаваннем». За гэта супраць Лапунова завялі крымінальную справу за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361‑1 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК).

У жніўні 2024 года справу палітвязня ў Гомельскім абласным судзе разглядала Алеся Осіпава. Яна прызначыла Міхаілу Лапунову пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

22 лістапада 2024 года Міхаіла ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў». Тэрмін мужчына адбывае ў калоніі №11 у Ваўкавыску.

Сына Міхаіла Мікіту Залатарова затрымалі 11 жніўня 2020 года, калі хлопцу было яшчэ 16 гадоў. Ён нядаўна расказаў «Еўрарадыё», што ў той дзень не ўдзельнічаў у пратэстах, а ехаў да бацькі:

«Я паехаў да бацькі, ён у той дзень быў на рыбалцы. Днём мы з маці афармлялі дакументы ў ваенкамаце. Мы позна прыехалі, а потым я вырашыў паехаць да бацькі парыбаліць».

19 сакавіка 2025 года яго памілавалі і выдварылі з краіны. Цяпер хлопцу 21 год. Мікіта — хворы на эпілепсію. Ён паведаміў, што яшчэ за тры дні да вызвалення знаходзіўся пад кропельніцай, а вызвалілі яго проста з ШІЗА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць