У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку
Калі сілавікі прыехалі яго затрымліваць, ён узяў дзяўчыну ў закладніцы.

Як паведамляе пракуратура, мужчына ў верасні 2023 года мучыў на той момант 16‑гадовую падчарку, збіваў і душыў яе. Адна з падстаў — выкарыстанне дзяўчынкай мабільнага тэлефона.
Ён жа, знаходзячыся 9 кастрычніка 2025 года ў стане алкагольнага ап’янення ў Добрушы, з асаблівай жорсткасцю забіў сваю цяжарную жонку. Нанёс ёй у прысутнасці яе малалетніх дзяцей не менш за два ўдары нажом у грудную клетку і шыю. Пацярпелая памерла на месцы здарэння.

Потым мужчына стаў збіваць 16‑гадовага пасынка, які заступіўся за маці.
Далей мужчына, пагражаючы нажом, згвалціў падчарку каля цела забітай жонкі.
Калі прыехаў АМАП, мужчына ўзяў падчарку ў закладнікі. Ён трымаў каля яе нож і прымушаў амапаўцаў аддаць яму зброю. Тыя павалілі яго і вызвалілі дзяўчынку.
У той жа дзень усіх дзяцей забралі ў бальніцу, пасля — у тэрытарыяльны сацыяльна-педагагічны цэнтр. Пазней іх усіх разам уладкавалі ў адну прыёмную сям'ю.
На сёння абвінавачаны пазбаўлены бацькоўскіх правоў у дачыненні да сваіх траіх дзяцей.
Цяпер забойцу будуць судзіць, яму пагражае расстрэл.
Каментары