Грамадства11

Перапланіроўку ў кватэрах спросцяць

Урад прыняў пастанову, якая спрашчае правілы пераўладкавання і перапланіроўкі жылых памяшканняў. Дакумент падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын, звярнуў увагу Myfin.

Пастанова, падрыхтаваная з улікам практыкі ўзаемадзеяння мясцовых уладаў з грамадзянамі, накіравана на максімальнае спрашчэнне працэдур для жыхароў шматкватэрных дамоў і датычыцца работ, якія не закранаюць канструктыўныя элементы будынкаў.

Галоўнае новаўвядзенне: гідраізаляцыю, параізаляцыю і гукаізаляцыю цяпер можна выконваць без распрацоўкі праекта. Акрамя таго, не абавязкова заключаць дамову будаўнічага падраду.

Работы могуць выконваць як сам ініцыятар, так і прыцягнутыя людзі — пры гэтым без патрабавання да асноўнага віду дзейнасці, хоць раней патрабавалася ліцэнзія або профіль кампаніі. Пералік дакументаў для адміністрацыйных працэдур скарацілі.

Пры гэтым са складу работ, якія адносяцца да перапланіроўкі, выключылі тыя, што змяняюць нясучыя канструкцыі, сістэмы смецце– і газаўдалення, а таксама цеплаізаляцыю. Такія ўмяшанні па-ранейшаму лічацца рэканструкцыяй і рэгулююцца будаўнічым заканадаўствам.

Спрасцілі і атрыманне ўзгадненняў на ўстаноўку індывідуальных антэн і іншых канструкцый на дахах і фасадах. З патрабаванняў выключылі план-схему размяшчэння. Таксама спрасцілі працэдуру ўзгаднення ўжо самавольна ўсталяваных антэн.

Каментары1

  • Алекс
    06.04.2026
    Мельниковой передайте. Может, ей актуально

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць