Грамадства44

У прызнаныя «экстрэмісцкімі» тэлеграм-чаты сваякоў асуджаных невядомыя пачалі дадаваць бот

У рэдакцыю праваабарончага рэсурсу Mayday Team даслалі скрын з тэлеграм-чата аршанскай ПК-8, дзе новы ўдзельнік-бот Get My Id Bot|Get Myld пачаў выконваць абавязкі адміністратара замест жывога чалавека. Што сталася з адміністратарам — невядома.

Скрын з тэлеграм-чата аршанскай ПК-8

Пасля кожнага паведамлення бот публікуе аднатыпныя паведамленні з нібыта пазначэннем ID карыстальніка. Па просьбе праваабаронцаў сваякі, чые родныя адбываюць тэрмін у іншых калоніях, удакладнілі, што такі ж бот заўважаны як мінімум яшчэ ў двух чатах. Перад яго з’яўленнем у чаты дадаваўся новы карыстальнік, які і запускаў бот.

На гэты момант, акрамя чата жаночай ПК-4 у Гомелі, практычна выдаліўся чат шклоўскай ПК-17 і аршанскай ПК-8.

9 красавіка стала вядома, што амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі фармаваннямі». 

У рэпрэсіўным спісе 10 тэлеграм-чатаў, 9 вайбер-чатаў і 3 суполкі Укантакце. У многіх з іх былі сотні ці нават тысячы падпісчыкаў. Напрыклад, у адной толькі суполцы найбуйнейшай беларускай калоніі — №2 у Бабруйску — было больш за 3500 удзельнікаў.

Каментары4

  • Алена
    10.04.2026
    Вось такі ж бот мне ўсталявалі пры затрыманні і вобшуке. Тры гады прайшло а яны ўсе сваю труху выкарыстоўваюць
  • Не галасім
    10.04.2026
    Нічога страшнага, не будзем раней за час непакоіцца. Нікога ж не пасадзілі яшчэ! Перажылі Гаюн - перажывем і гэтую драбязу.
  • .
    10.04.2026
    Тая ж думка.
    Дадаваць могуць і карнікі, тыпа "каб пасля не казалі, што не ведаеце ID".
    І яшчэ ёсць варыянт, што бот робіць больш за тое, што напісана ў назве. Але дакладна гэта выявіць па скрыншотах немагчыма. Можа, напрыклад, перапісваць новых удзельнікаў.

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук2

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

У Гродне пачалі лячыць варыкоз без разрэзаў і швоў

Беларускі правайдар выдаліў свой канал пасля публікацыі «Флагштока»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе1

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць