Грамадства

Памёр Юрась Нераток

10 красавіка памёр пісьменнік Юрась Нераток, паведаміў пісьменніцкі клуб «Літаратурны экватар». Яму было 64 гады.

Юрась Нераток

Юрась Нераток (па пашпарце Юрый Гарбачоў) нарадзіўся 19 верасня 1961 года ў вёсцы Баяры Мастоўскага раёна ў сям’і настаўнікаў-філолагаў. Дзяцінства правёў у вёсцы Хадакі Івацэвіцкага раёна.

У 1983 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў канструктарам на Мінскім аўтазаводзе, у НВА «Цэнтр», галоўным канструктарам СТДА «Вентура», ТАА «Градзіс», загадчыкам сектара праектавання электрамеханічных кампанентаў Аб’яднанага інстытута машынабудавання Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Быў членам Беларускага саюза архітэктараў.

Друкаваўся ў шматлікіх газетах і часопісах, калектыўных зборніках і альманахах. Аўтар кніг вершаў «Фотаальбом» (2003) і «Споведзь струны» і кніг прозы «Закуцце» (2007) і «Непатрэбныя людзі» (2019). Аўтар і ўкладальнік калектыўнай электроннай паэмы «Буслан і Жамбіла» (2012). Сааўтар (сумесна з Ірынай Карнаухавай і Марынай Шапавалавай) паэтычнага трыялога «Заблытаўся сярод навін» (2017).

Шмат пісаў таксама па-руску — пад псеўданімам Юрый Юлаў.

Быў членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, членам-заснавальнікам народнага клуба паэтаў і кампазітараў «Жывіца». Акрамя літаратурнай творчасці, быў вядомы і як бард.

Юрась Нераток

Развітанне з Юрасём Нератком адбудзецца 13 красавіка ў рытуальнай зале на вуліцы Кульман, 33а ў Мінску, з 10‑й да 11‑й гадзіны. Пахаваны пісьменнік будзе на радзіме — у вёсцы Хадакі Івацэвіцкага раёна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні33

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

Са схемы дастаўкі дызелю для аграрыяў выключылі чыгунку2

Лукашэнка правёў новыя прызначэнні сярод генералаў7

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам7

Фірма Modum захоўвала на складах Wildberries у Электрасталі і Катоўску траціну сваёй касметыкі17

Паглядзелі тую самую «Адысею» — якім выйшла самае спрэчнае кіно года44

У Мінску заўважылі ядомы грыб, занесены ў Чырвоную кнігу

У Мінску адкрылі першы дыяганальны пешаходны пераход4

Ільхам Аліеў расказаў пра патаемную расійска-нямецкую сустрэчу ў Баку6

У Маскве знайшлі павешаным былога кіраўніка тэрмінала аэрапорта «Шарамеццева», праз які вылятаў у свой апошні палёт Прыгожын7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні33

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: чацвёрты і шосты па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць