Некаторыя ўдзельнікі былі ў футболках з сімвалам Z.

У Італіі, у Балонні, прайшоў расійскі прапагандысцкі фестываль Russia Today «Час нашых герояў», паведамляе Astra.
На фестывалі паказваюць фільмы, якія падтрымліваюць вайну ва Украіне, такія як: «Крывавыя марыянеткі Захаду» і «Запіскі з Расіі».
Да правядзення фестывалю на яго паскардзіўся італьянскі сенатар Іван Скафарота, пісала газета Il Resto del Carlino. Сенатар патрабаваў умяшання ўрада для правядзення праверкі на законнасць мерапрыемства.
Фестываль у Італіі арганізаваў Вінчэнца Ларуса — італьянскі журналіст, заснавальнік тэлеграм-канала Donbass Italia. Ён супрацоўнічае з выданнем International Reporters і тэлеканалам RT, мае ДНЖ Расіі, працаваў на акупаваных Крамлём тэрыторыях Украіны. Зараз пражывае ў Расіі.
Цяпер чытаюць
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
«Дэкаланізацыя — гэта прыйсці і заняць сваё месца». Наста Рагатко будзе ўдзельнічаць у фестывалі расійскай кнігі. Суліма яе асудзіў, яна не змаўчала ў адказ
Ці патрэбная беларуская мова тым, хто размаўляе па-руску? Азаронак задаўся такім пытаннем на СТБ, а выпускнік Акадэміі МУС прапанаваў замяніць урокі факультатывамі
Каментары