Спорт44

Баксёр Ян Хелін, які выступаў за Бельгію, пераедзе ў Беларусь

25‑гадовы баксёр Ян Хелін, які мае падвойнае грамадзянства, у ліпені пакіне Бельгію, каб працягнуць кар'еру ў Беларусі. Пра гэта напісала выданне DH Les Sports+, заўважыла «Люстэрка».

Ян Хелін. Фота з яго старонкі ў Instagram

Выданне адзначае, што такі выбар не выглядае нечаканым, калі ўлічваць, што Беларусь — радзіма маці Хеліна, і ў спартсмена там ёсць сваякі. Значна больш прыкметнай стала прычына пераезду.

«Там у мяне будзе больш магчымасцяў для развіцця кар'еры. Тут у мяне няма прафесійнага кантракта, як у спартсмена высокага ўзроўню, няма іншай падтрымкі, акрамя асабістых спонсараў, і мне амаль немагчыма выйсці на новы ўзровень. Калі я хачу рэалізаваць увесь свой патэнцыял, мне трэба з'ехаць», — адзначыў баксёр.

Выданне піша, што для бельгійскага бокса такая сітуацыя выглядае вельмі сумна. Ян Хелін знаходзіцца на ўздыме: летась у лістападзе ён удзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы, дзе саступіў французу Мілану Прату, і лічыцца адным з наймацнейшых прадстаўнікоў краіны на міжнароднай арэне.

«У Бельгіі вельмі хутка ўпіраешся ў шкляную столь. У Беларусі я ведаю, што вакол мяне будзе добрая каманда. У мяне нават будзе выбар месцаў для трэніровак і магчымасць працаваць у спарынгах з іншымі баксёрамі. У Бельгіі, на жаль, занадта моцны местачковы падыход, мала адкрытасці, а трэніроўкі часта праходзяць па-старому. Таму баксёр тут хутка дасягае мяжы магчымасцяў», — кажа Хелін.

Цалкам аднавіўшыся пасля нядаўняга пералому сківіцы, Ян Хелін вырашыў гэтую мяжу пераадолець.

«Але я, вядома, не разрываю ўсе сувязі з Бельгіяй. Спадзяюся наладзіць супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, магчыма, у выглядзе сумесных збораў для бельгійскіх і беларускіх баксёраў, каб гэта прынесла карысць як мага большай колькасці людзей», — падагульніў спартсмен.

Каментары4

  • Кнур
    17.04.2026
    [Рэд. выдалена]
  • fly9
    18.04.2026
    Лол, А прычым тут беларускі бюджэт? Не бачу як з тэксту вынікае, што ен атрымае заробак ад дзяржавы. Наколькі ведаю, нармальныя баксеры зарабляюць на спаборніцтвах, заробкі ім выплачваюць арганізатары гэтых спаборніцтваў, якія ў сваю чаргу атрымліваюць грошы ад людзей, якія прыходзяць на гэтыя спаборніцтвы, плюс усялякія спонсары і іншыя схемы. Таму ні за якія чужыя бюджэты яны не жывуць, усе робяць самі. Калі ен сапраўды будзе рэалізоўваць свой патэнцыял, вельмі добра будзе зарабляць, і цалкам заслужана.
  • Woodoo Cult
    02.05.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце2

«Маё вяртанне — дакладна ў турму». Алесь Бяляцкі — пра прыклад Пачобута і магчымую рэальную колькасць палітвязняў3

Другі дзень запар у Еўропе паведамляюць пра бомбы на самалётах. Сёння — на двух рэйсах да Варшавы1

У Даніі скандал вакол ТБ-шоу: коміка патаемна здымалі, пакуль ён думаў, што здымае кіно. Грамадства ў шаленстве3

Лукашэнка пра кіраўніцтва Польшчы: Кузькіну маць ім яшчэ пакажуць12

Літва пазбавіла Скіндзерава статуса бежанца і выганяе з краіны14

«Зразумела, што ў праграмаванні проста вяну». Беларуска сышла з IT і стала ў Польшчы персанальным стылістам3

Стась Карпаў: Уявіце на хвілінку, што на месцы Ціханоўскай апынуўся Пракоп’еў. Або Карач50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром33

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць