Свет

Падчас тэракту на вайсковым посце ў Пакістане загінулі не менш за 15 чалавек

Не менш за 15 чалавек загінулі 24 ліпеня ў выніку тэракту, здзейсненага смяротнікам на вайсковым кантрольна-прапускным пункце ў правінцыі Хайбер-Пахтунхва на паўночным захадзе Пакістана. Адказнасць за напад узяла на сябе радыкальная групоўка «Тэхрык-і-Талібан Пакістан» (ТТП), паведамляе Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: AP Photo/Saifullah Zahir

Паводле звестак пакістанскага войска, смяротнік накіраваў аўтамабіль, начынены выбухоўкай, у сцяну, якая атачала вайсковы пост. Магутны выбух забіў 12 вайскоўцаў, двух паліцыянтаў і аднаго цывільнага супрацоўніка.

Пасля выбуху пачалася перастрэлка. Паводле паведамлення вайскоўцаў, у ходзе бою былі забітыя 12 узброеных баевікоў.

Пакістанскае войска заявіла, што працягне барацьбу з тэрарызмам, які, паводле яго сцвярджэнняў, падтрымліваецца з-за мяжы. Аперацыя сіл бяспекі ў раёне нападу працягваецца.

Групоўка «Тэхрык-і-Талібан Пакістан», вядомая таксама як пакістанскія талібы, ужо шмат гадоў вядзе ўзброеную барацьбу за ўвядзенне ў краіне жорсткай інтэрпрэтацыі ісламскага права. Падчас вайны ў Афганістане частка яе ўдзельнікаў знайшла прытулак на афганскім баку мяжы.

Паводле ацэнак Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, пасля вяртання талібаў да ўлады ў Афганістане ў 2021 годзе ТТП значна ўмацавала свае пазіцыі і павялічыла колькасць сваіх прыхільнікаў.

Улады Пакістана сцвярджаюць, што баевікі ТТП арганізуюць напады, дзейнічаючы з тэрыторыі Афганістана, куды пасля атак вяртаюцца. Афганскія ўлады гэтыя абвінавачанні адхіляюць і заяўляюць, што дзейнасць ТТП з'яўляецца выключна ўнутранай праблемай Пакістана.

У апошнія гады колькасць тэрактаў у паўночна-заходніх рэгіёнах Пакістана, асабліва каля афганскай мяжы, няўхільна расце. Толькі ў 2025 годзе ў выніку такіх нападаў загінулі сотні вайскоўцаў, супрацоўнікаў сілавых структур і мірных жыхароў. Незалежныя назіральнікі лічаць, што за большасцю гэтых атак стаіць менавіта групоўка ТТП.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць