Культура22

AP$ENT стане хэдлайнерам беларускага фестывалю «Летуцень» у Кракаве

1 жніўня ў кракаўскім парку Jordana пройдзе сёмы фестываль беларускай культуры і музыкі «Летуцень». У праграме тры музычныя сцэны, кірмаш майстроў, адукацыйныя і дзіцячыя актыўнасці, фудкорт і сустрэчы беларускай супольнасці, піша выданне Most.

Пікнік Letucień
Пікнік Letucień. 26 ліпеня 2025 года. Галоўная сцэна. Фота: Most

«Летуцень» — незалежны фестываль беларускай культуры, які ўжо сёмы год арганізуе каманда валанцёраў. Сёлета праект атрымаў падтрымку Еўрапейскага Саюза. Аднак, як паведамляюць арганізатары, гэтая дапамога не кампенсуе ўсіх выдаткаў на арганізацыю. Арганізатары прапануюць падтрымаць фестываль данатам або далучыцца да валанцёрскай каманды.

На галоўнай сцэне выступяць Prypiac, Atesta, «Разбітае Сэрца Пацана», Nochy і Сам Шазам. Хэдлайнерам фестывалю стане AP$ENT.

На этна-сцэне выступяць Стэфан Арызанаў, гурты «Лялея» і Dusza Music. Тут таксама пройдуць прэзентацыя «Купальскага спеўніка», майстар-клас па традыцыйных спевах з Вольгай Барышнікавай, майстар-клас па беларускіх танцах ад Dusza Dance і «Прыпевачны батл». Удзельнікі змогуць разам спяваць беларускія прыпеўкі.

На электроннай сцэне выступяць Dub Hiker, T-Trider, Lil Yury, Korrrnej, Ana Zhdanova і Papa Bo Selektah.

На тэрыторыі фестывалю будуць працаваць дзіцячая, адукацыйная, псіхалагічная і спартыўная пляцоўкі, зона майстар-класаў, а таксама прастора беларускіх грамадскіх арганізацый.

На кірмашы свае працы прадставяць больш за 40 беларускіх рамеснікаў, мастакоў і лакальных брэндаў. Беларускія фуд-праекты прапануюць традыцыйныя і сучасныя стравы нацыянальнай кухні.

Фестываль пачнецца з «Летутыдня»

Мерапрыемствы пачнуцца яшчэ да асноўнага дня фестывалю.

29 ліпеня пройдзе анлайн-лекцыя Мікіты Моніча «Беларускія мастакі ад ХІІ да ХХІ стагоддзя».

30 ліпеня адбудзецца вечар літаратуры і спеваў «Летутэкст». На наступны дзень, 31 ліпеня, пройдзе «Дыяфільм Live», падчас якога старыя дыяфільмы ажывуць дзякуючы жывой агучцы акцёраў і музыкаў.

Фестываль пройдзе 1 жніўня ў парку Jordana ў Кракаве. Пачатак аб 11.00. Уваход вольны.

Каментары2

  • Самы чэсны
    24.07.2026
    Выбар хайпуючага на беларускай мове аматара яндаксмузыкі ў хэдлайнеры, пры наяўнасці РСП і Nochy гэта як мінімум дзіўна і незразумела. Ганьба.
  • Адным вухам
    25.07.2026
    Самы чэсны, выступаюць тыя, хто пагадзіўся на невялікі ганарар на бясплатным фестывалі. Хочаце іншых - спансуйце.

Цяпер чытаюць

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

Былы дырэктар «Сілічаў» жыве ў Крыме і судзіцца з суседкай, якая казала, што ён датычны да смерці чалавека1

«Бітлз-лэнд». У Ліверпулі адкрыецца велізарны музей «Бітлз», праект блаславілі Пол Макартні і Рынга Стар

У Дзень бацькі Лукашэнка пажадаў беларускім мужчынам быць гатовымі ў любы момант стаць на абарону краіны12

Францыя прызнала няўдачы ў сваім адказе на гвалт. Цяпер разгортвае войска і рыхтуецца да новых пратэстаў4

На Зямлі ёсць тры тэрыторыі, якія не хоча забіраць ніводная краіна. Чаму так атрымалася?1

Starshield для Украіны запаволілі па загадзе Маска5

Трамп пра пагадненне паміж Пуціным і Зяленскім: Ім не абавязкова быць у адным пакоі1

«Паглядзім, што скажа Пуцін». Уіткаф ляціць у Расію, каб абмеркаваць новыя мірныя прапановы, вылучаныя на сустрэчы з Зяленскім у Осла1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію52

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць