Грамадства11

Польшча не будзе высылаць беларускую сям’ю Мамойкаў у Германію — так вырашыў суд

Такую пастанову прыняў ваяводскі адміністрацыйны суд у Варшаве, піша Most.

Фота: Хрысціянская візія 

Польшча не будзе высылаць беларускую сям’ю Мамойкаў у Германію — так вырашыў суд. Сужэнцаў, якія ўехалі ў Польшчу на падставе нямецкіх віз і папрасілі міжнароднай абароны, не будуць перадаваць Германіі.

Гаворка ідзе пра былых палітвязняў Андрэя і Веру Мамойкаў. Андрэй — былы старэйшына пратэстанцкай царквы «Новая зямля».

Суд адмяніў рашэнне польскіх уладаў аб перадачы іх справы Германіі і абавязаў паўторна разгледзець хадайніцтва аб міжнароднай абароне ў Польшчы.

Пару затрымалі ў Беларусі ў лютым 2023 года з-за фотаздымкаў з пратэстаў 2020 года. Пазней пару асудзілі на «хатнюю хімію». Яны пакінулі краіну, не адбыўшы пакарання.

Трапіць у ЕС Мамойкам дапамаглі нямецкія візы, атрыманыя яшчэ да арышту. З гэтымі візамі яны прыехалі ў Польшчу і там падалі заяву аб міжнароднай абароне. Аднак Упраўленне па справах іншаземцаў вырашыла перадаць іх справу Германіі — у адпаведнасці з Дублінскім рэгламентам, які прадугледжвае, што адказнасць за разгляд заявы нясе краіна, якая выдала візу.

Суд з гэтым не пагадзіўся. Пры разглядзе скаргі ён улічыў індывідуальныя абставіны сям’і, у тым ліку стан здароўя людзей, а таксама той факт, што сужэнцы не выкарыстоўвалі візы для паездак у іншыя краіны ЕС і засталіся ў Польшчы. Акрамя таго, суд адзначыў працэсуальныя парушэнні: пры прыняцці рашэння ўлады не ацанілі сітуацыю заяўнікаў у поўным аб’ёме.

Пара ў судзе адзначала, што ўжо інтэгравалася ў Польшчы, маюць сацыяльныя сувязі, а Вера праходзіць навучанне паводле праграмы Каліноўскага.

У выніку Упраўленне па справах іншаземцаў мусіць нанова разгледзець пытанне. Тэарэтычна ведамства можа зноў паспрабаваць ужыць Дублінскі рэгламент, аднак, як адзначаюць праваабаронцы, на практыцы такія выпадкі надзвычай рэдкія, піша выданне.

Дэпутатка Еўрапейскага парламента ад Польшчы Малгажата Гасеўская, якая апекавалася справай беларусаў, пракаментавала працэс:

«Андрэй і Вера — маладая сямейная пара, абое былыя палітычныя вязні рэжыму Лукашэнкі, дзе яны прайшлі праз пекла, каб жыць у свабоднай краіне. Тут, у Польшчы, яны спрабуюць застацца назаўсёды — Вера таксама развіваецца і атрымлівае адукацыю ў рамках праграмы Кастуся Каліноўскага. Іх павінны былі адправіць у Германію ў межах Дублінскай працэдуры. Дзякуючы сённяшняму рашэнню адміністрацыйнага суда гэты сцэнар застаўся ў мінулым.

Я таксама хачу падзякаваць адвакаткам Аляксандры Ясінскай і Ганне Маціеўскай, якія прывялі да гэтага поспеху. Сённяшні дзень — доказ таго, што справядлівасць можа перамагчы, а салідарнасць — гэта сіла. Вера, Андрэй, я вельмі рада, што вы можаце будаваць сваю будучыню тут, у Польшчы!»

Каментары1

  • взгляд из прошлого
    17.04.2026
    Eybrfkmysq ckexfq?, уникальный случай в беларускай истории, все "рвуцца" на Запад, а эта пара решила остаться в Польше. Тут ещё есть маленький ньюанс, если у них были частные немецкие визы и если бы выехали в Германию пригласившие их частные лица обязаны были бы заплатить государству по 10 000 евро, а дала бы Германия прытулак или не дала это ещё вопрос. Я бы лично поехал в Германию, получил бы гражданство Германии через 5 лет и.... приехал бы в Польшу жить к знакомым. Опыт 13 лет показывает, чтобы скромно жить в Польше нужно быть Молодым, Здоровым и НЕ Ленивым. если чего-то нет, "труба".

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні5

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

Кампаніі ўкараняюць ШІ-двайнікоў супрацоўнікаў

Бяляцкі: «Трэба выдаваць кнігі на беларускай мове. Па-руску кнігі трэба выдаваць у Расіі». Фядута абурыўся62

Як купіць кватэру ў Мінску, калі няма каму дапамагчы? Задаецца пытаннем беларус, які адкладае па $1000 у месяц і ўсё адно ў адчаі42

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць