Спорт33

«Лестэр», які сенсацыйна выйграў прэм'ер-лігу 10 гадоў таму, сёння таксама сенсацыйна вылецеў у трэці дывізіён

За год клуб паспеў вылецець спачатку з прэм’ер-лігі ў чэмпіёншып (другі дывізіён), а зараз за два туры да фінішу выбывае ў трэці дывізіён.

Фота: Plumb Images/Leicester City FC via Getty Images

У апошніх трох матчах «Лестэру», які ішоў на перадапошнім месцы ў другім дывізіёне, трэба было не толькі тройчы перамагчы, але і спадзявацца на асечкі канкурэнтаў.

Аднак сёння «Лестэр» згуляў унічыю з «Халам» 2:2, і ўсё, гэта вылет.

Soccerstand.com

У 2016 годзе «Лестэр» сенсацыйна выйграў англійскую прэм’ер-лігу. Перад пачаткам сезона каэфіцыент на перамогу «Лестэра» ў букмекераў складаў 5000 да 1.

Сенсацыйнасць была ў тым ліку ў тым, што з 1993 года чэмпіянат Англіі выйгравалі толькі «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці», «Арсенал» і «Чэлсі» — клубы «вялікай чацвёркі». Толькі ў 1995 годзе выпадкова зацясаўся «Блэкберн», зараз такі ж бедалага ў чэмпіёншыпе, які займае чацвертае месца з канца і можа таксама вылецець у трэці дывізіён.

У сезоне 2022‑2023 «Лестэр» ужо пакідаў прэм’ер-лігу, праз год заняў першае месца ў чэмпіёншыпе, але ў мінулым маі зноў пакінуў прэм’ер-лігу. У гэтым сезоне ў чэмпіёншыпе ў «Лестэра» былі знятыя шэсць балаў. 

Каментары3

  • Гер Кара
    22.04.2026
    Амаль праўда. Адно варта адзначыць, што вялікая чацьвёрка – гэта МЮ, Ліверпуль, Арсенал, Чэлсі. Калі да чэмпіёнамі сталі Сіці, проста сталі гаварыць пра вялікую пяцёрку.
  • Захар
    22.04.2026
    Я думаў, што са шклоўскім самазванцам ніхто не параўнаецца у тым, каб нашчэнт зруйнаваць нешта існуючае і дабра працуючае. Але памыліўся. У далекай Брытаніі ёсьць свой адмысловец.
  • incorrect
    22.04.2026
    Захар, дарма. Адмыслоўцы, які цягнуў Лестар Сіці і зрабіў клуб чэмпіёнам АПЛ няма, з тых часоў і валяцца. 27.10.2018 у авіякатастрофе загінуў прэзідэнт клуба Вішай Шрываданапрабха. Гэта прыблізна як у БАТЭ пасля Капскага.

Цяпер чытаюць

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў — у свае 26 гадоў даведзены да вельмі цяжкага стану здароўя1

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў — у свае 26 гадоў даведзены да вельмі цяжкага стану здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Наста Рагатко: Усіх, хто супраць удзелу беларусаў у івэнтах расіян, я чакаю ўбачыць на кірмашах польскіх, брытанскіх, іспанскіх69

Вольга Лойка адказала Статкевічу18

Упершыню за больш чым 25 гадоў з Германіі ў Польшчу пераязджае больш людзей, чым наадварот15

Падобны да надмагілля помнік жанчынам у Нясвіжы так спяшаліся замяніць, што зрабілі дурную памылку27

«Значна больш за 5000». Трамп кажа, што Германію пакінуць куды больш амерыканскіх салдат, чым меркавалася8

Грузін адкрыў пякарню ў Заслаўі. Раней гатаваў хачапуры, а цяпер перайшоў на піцы1

Вера Палякова-Макей расказала, як стала дырэктаркай Тэатра юнага гледача3

У Мінску будуюць новы шматфункцыянальны цэнтр з прамым выхадам з метро2

Як выглядала возера Нарач амаль 100 гадоў таму ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў — у свае 26 гадоў даведзены да вельмі цяжкага стану здароўя1

Вызвалены палітвязень Мікіта Емяльянаў — у свае 26 гадоў даведзены да вельмі цяжкага стану здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць