Назваць рэйсы, якія не будуць выконвацца з чэрвеня па кастрычнік, у Lufthansa паабяцалі ў канцы красавіка.

Флагманскі авіяперавозчык Германіі Lufthansa скасуе 20 тысяч рэйсаў з чэрвеня да кастрычніка 2026 года, каб зэканоміць авіяцыйнае паліва на фоне крызісу энерганосьбітаў, выкліканага вайной ЗША і Ізраіля з Іранам, піша Deutsche Welle.
Прадстаўнікі Lufthansa лічаць, што скасаванне
гэтых рэйсаў дазволіць зэканоміць больш за 40 тысяч тон паліва. Пры гэтым эфектыўнасць авіякампаніі, якая ацэньваецца ў даступных пасажыра-кіламетрах (гэты паказчык роўны колькасці даступных месцаў, памножанай на колькасць кіламетраў, пераадоленых транспартным сродкам), зменшыцца менш чым на адзін працэнтны пункт. Гэтага, як сцвярджаюць у Lufthansa, удасца дасягнуць за кошт скарачэння блізкамагістральных «нерэнтабельных маршрутаў» з Франкфурта-на-Майне і Мюнхена пры адначасовым пашырэнні існых рэйсаў з Цюрыха, Вены і Бруселя. Змены закрануць і шосты хаб кампаніі — у Рыме.
Назваць рэйсы, якія не будуць выконвацца з чэрвеня да кастрычніка, у Lufthansa паабяцалі ў канцы красавіка. Пры гэтым кампанія ўжо цяпер праводзіць адмены палётаў, запланаваных на даты да 31 мая.
Напрыклад, 20 красавіка Lufthansa скасавала першыя 120 штодзённых рэйсаў. Часова спынены пералёты з Франкфурта-на-Майне ў польскія Быдгашч і Жэшув, а таксама ў нарвежскі Ставангер.
Каментары