Свет44

Французскі юнак трапіў у Сінгапуры пад суд за аблізванне саломінкі для соку

У Сінгапуры 18‑гадовы падлетак з Францыі можа атрымаць турэмны тэрмін пасля інцыдэнту з аўтаматам для продажу апельсінавага соку, піша Бі-бі-сі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Getty Image

Паводле матэрыялаў следства, юнак дастаў саломінку з аўтамата, аблізаў яе і вярнуў назад у адсек для выдачы. Усё гэта ён зняў на відэа і выклаў у Instagram. Пазней ролік шырока разышоўся ў інтэрнэце.

Пасля здарэння кампанія, якой належыць аўтамат, паведаміла, што была вымушана замяніць усе 500 саломінак у адсеку і правесці санітарную апрацоўку.

Маладога чалавека абвінавацілі ў наўмысным псаванні маёмасці і стварэнні грамадскай нязручнасці. Калі яго прызнаюць вінаватым па абодвух пунктах, яму пагражае больш за два гады турмы і вялікія штрафы.

Інцыдэнт адбыўся 12 сакавіка ў адным з гандлёвых цэнтраў Сінгапура. На відэа юнак дадаў подпіс, што горад нібыта «небяспечны».

Многія карыстальнікі інтэрнэту адрэагавалі на сітуацыю з абурэннем і агідай пасля таго, як запіс стаў вірусным.

Вядома, што абвінавачаны вучыцца ў сінгапурскім філіяле бізнэс-школы ESSEC. Навучальная ўстанова паведаміла, што таксама праводзіць унутраную праверку.

Каментары4

  • Нібыта небяспечны горад
    28.04.2026
    Дакладна, Сінгапур вельмі небяспечны для ідыётаў
  • entry
    28.04.2026
    Filipp, не, ну дастаткова штрафу
  • Там інакш
    28.04.2026
    entry, у Сінгапуры плюнуў жуйку на асфальт - акрамя штрафу будзеш хадзіць прыборкай займацца. Адкалупваць смецце ад асфальту. Без прымусовай працы і тут не абыйдзецца. Падзялом сліняваму тэрарысту.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Усе навіны →
Усе навіны

Самы багаты беларускі бізнэсмен закрывае сваю самую буйную кампанію

ЗША забаранілі дзяржаўным ведамствам выкарыстоўваць софт Acronis, зроблены выхадцамі з Расіі1

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце1

Пашынян заявіў пра намер падаць заяўку ў Еўрасаюз у 2027 ці 2028 годзе1

«Кожнаму з тых «электрыкаў», якія тады прыходзілі да мяне і тысяч беларусаў, будзе адплата»14

У выніку вайны два ўкраінскія гарады перасталі быць мільённікамі, а адзін рыхтуецца ім стаць3

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі19

Лябедзька адказаў Гарбуновай: «Гэта гучыць вельмі па-хамску ў адносінах да памяці тых, хто аддаў жыццё дзеля перамен»18

Пальчыс сказаў, хто быў самым галоўным арганізатарам пратэстаў 2020 года34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага47

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць