Згодна з падпісаным 28 красавіка ўказам Лукашэнкі, Сяргей Алейнік стаў нацыянальным каардынатарам па дасягненні мэтаў устойлівага развіцця. На гэтай пасадзе ён змяніў Уладзіслава Татарыновіча, які займаў яе з лістапада 2025 года.

Сяргей Алейнік. Скрыншот з відэа
Да новага прызначэння Сяргей Алейнік узначальваў у Савеце Рэспублікі камісію па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы.
На новай пасадзе ён будзе займацца каардынацыяй працы ў сферах адукацыі, аховы здароўя, занятасці насельніцтва, а таксама пытаннямі развіцця рэгіёнаў.
Каментары