У цэнтры Лондана, у прэстыжным раёне Сент-Джэймс з’явілася новая вялікая скульптура, якую звязваюць з таямнічым мастаком Бэнксі. Яна паказвае мужчыну ў касцюме, які нібыта крочыць наперад з пастамента. У адной руцэ ён трымае сцяг, але гэты ж самы сцяг закрывае яму твар, піша Бі-бі-сі.

Прадстаўнікі Бэнксі паведамілі, што скульптура была ўсталяваная рана раніцай у сераду. На ніжняй частцы пастамента ёсць подпіс «Бэнксі», таму адразу з’явіліся здагадкі пра аўтарства. Сам мастак пацвердзіў гэта толькі на наступны дзень.
Скульптура стаіць на плошчы Ватэрлоа-Плэйс, побач з помнікамі каралю Эдуарду VII, Флорэнс Найтынгейл і мемарыялам Крымскай вайны. Гэта вядомае гістарычнае месца недалёка ад Букінгемскага палаца.
Бэнксі вядомы як ананімны вулічны мастак, які часцей за ўсё стварае графіці праз трафарэты. У мінулым ён ужо рабіў скульптуру ў Лондане — у 2004 годзе з’явіўся яго «П’яніца», які быў пародыяй на «Мысляра» Радэна, але яго хутка скралі.
У апошнія гады працы Бэнксі часта з’яўляюцца ў Лондане: у розных раёнах з’яўляліся фрэскі і малюнкі з сацыяльным або палітычным сэнсам. Яны звычайна робяцца таемна, а потым мастак пацвярджае аўтарства.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары