Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у тэлефоннай размове з журналістам Fox News Джонам Робертсам заявіў, што ўсур’ёз разглядае магчымасць ператварэння Венесуэлы ў 51‑ы штат Амерыкі. Пра гэта Робертс паведаміў у сацсетцы X.

«Толькі што размаўляў па тэлефоне з Дональдам Трампам. Ён сказаў мне, што ўсур’ёз разглядае магчымасць зрабіць Венесуэлу 51‑м штатам», — напісаў Джон Робертс.
На магчымасць далучэння Венесуэлы Трамп намякаў і раней. 17 сакавіка 2026 года, віншуючы зборную Венесуэлы з перамогай у паўфінале World Baseball Classic, ён напісаў у Truth Social:
«Яны выглядаюць сапраўды цудоўна. З Венесуэлай адбываюцца добрыя рэчы! Цікава, адкуль жа гэтая магія? Што наконт 51‑га штата?».
Перад тым ён шмат разоў гаварыў пра неабходнасць ператварэння ў 51‑шы штат ЗША Канады і дацкай Грэнландыі.
Каментары
нечаканы паварот
Прылятае к нам ў краіну
прызыдзенцкі самалёт
На бартах арлы да зоркі
надпісы-скарагаворкі
і спусціўшыся па трапу
найгалоўны дыпламат
ад Асвеі і Гародні
да Бярэсця і Гервят
аб'яўляе ўсім прысутным
пяцьдзесят дзесяты штат
Калій ды азот скупілі
рускім фігі пакруцілі
бо яны пасля вайны
пьюць, ды гойсаюць ў труны
Быў яшчэ газаправод
толькі газ ж з расеі прот
а расія ўсё зламала
Маск па трубам гоніць сала.
Паскупалі самалёты:
лётаюць ва ўсе эўропы,
далятаюць нават ў штаты,
і канешне ж ў Эміраты.
Лос-Лебяжэс зіхаціць
бо "эліта" там сядзіць.
Казіно, эскорт, "кадзілы"
ды рэчные кракадзілы.
чынавенства - будзь здароў
пералічваюць зноў
з дзевяці і да пяці
на "світанні" прамяні
А "звычайныя народы",
что не выйшлі ў пароды,
ўсе на касты падзялілі,
ды падаткам наградзілі.
За сабаку і за котку
падатковая рве глотку
на аброжак і латок
хочуць ўвесці і квіток
ў Рыа-гран-дэ-Шабаны
нет гарачае вады
ў Санта-Лошыца пустэча
ў Дражня-Моніка галеча
А на трактарным заводзе
па сучаснай новай модзе
выпускаюць трактары
і іх ставяць на склады
Электробусы ў маскву
прадалі за лабубу
там сабянін кожны раз
абяцае дзяржзаказ
На дарогах толькі тэслы
кіраванне - аўтаном
бо ад "разумнейшых" камер
штрафаў будзе з цэлы дом
А па тэліку вяшчаюць
"там вайна", а "там стралаюць"
і заробкі абяцаюць,
і аклад цябе двайны,
толькі ты не выдзяляйся,
толькі "б не было вайны".
Хтосьці сеў, жытло здаецца
утраіх гарэлка п'ецца,
Маз гарыць, Хаўер мяцецца
як жылось? - "і тааак жывецца"
назаві радзіму штатам,
княствам, краем, эміратам,
вечна, але і не без праблем
тут жылі і тут жывем