Грамадства

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Вікторыя пераехала ў Львоў дзевяць гадоў таму — проста таму, што горад ёй спадабаўся. За некалькі месяцаў да поўнамаштабнай вайны яна ўладкавалася распрацоўшчыкам у мясцовым офісе. Сёння яна ў тым самым горадзе і той самай кампаніі: «Я выбрала жыць і працаваць ва Украіне», піша Devby.io.

— Да пераезду ва Украіну я працавала ў банку, паводле сваёй адукацыі [у бэкграўндзе Вікторыі — навучанне ў БДЭУ]. Але пасля пераезду ў 2018 гадзе вырашыла змяніць сферу дзейнасці, бо не бачыла сябе ў будучыні ў банкаўскай сферы.

Можна сказаць, што я самавучка. У 2018 годзе я скончыла кароткі базавы курс па HTML, CSS і JavaScript. Ён даў мне толькі ўяўленне пра тое, як працуе сайт і з чаго ён складаецца. Далей я сама назапашвала веды праз онлайн-курсы і практыку.

У першыя гады я працавала з украінскімі сябрамі ў невялікай вэб-студыі і паралельна займалася фрылансам.

Тады я яшчэ не лічыла сябе прафесійнай праграмісткай. У вольны час я глыбей вывучала JavaScript, React і паляпшала англійскую. Сумяшчаць усё гэта з працай і асабістым жыццём было даволі складана, таму прагрэс ішоў павольней, чым мне хацелася.

Восенню 2021 года, за некалькі месяцаў да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну, я пачала працаваць ва ўкраінскім офісе міжнароднай кампаніі. І працую тут дасюль.

«У Львове адчуваю сябе як дома»

З 2017 года я пастаянна жыву ў Львове. Калі працавала на фрылансе, шмат падарожнічала па Украіне, але не знайшла лепшага месца, чым Львоў. Хоць я й не шукала — падарожнічала з цікавасці да краіны. Я вельмі люблю гэты горад і адчуваю сябе тут як дома. А гэта надзвычай каштоўна ў эміграцыі, асабліва калі няма магчымасці вярнуцца на радзіму.

У нашай камандзе акрамя мяне няма беларусаў. Увогуле ўкраінскае падраздзяленне кампаніі даволі невялікае — каля 30 чалавек. Я ведаю, што час ад часу на сумоўе прыходзілі беларусы, якія жывуць ва Украіне. І грамадзянства само па сабе ніколі не было перашкодай для працаўладкавання ў нашай кампаніі.

Я не магу ўзгадаць нейкіх праблем з працай ва Украіне да пачатку вайны. І ў мяне няма досведу працы ў беларускім IT, таму цяжка параўноўваць. Пасля пачатку вайны ў маім выпадку нічога не змянілася ў гэтым кантэксце. Кіраўніцтва кампаніі не знаходзіцца ва Украіне, яно падтрымлівала мяне пасля пачатку вайны гэтак жа, як і маіх украінскіх калегаў. Мне невядомыя выпадкі, калі супрацу з беларусамі спынялі менавіта праз грамадзянства.

Ні разу не сутыкалася з негатыўным стаўленнем да сябе як да беларускі ні з боку кіраўніцтва, ні з боку калег. Наадварот, я адчувала падтрымку як з іх боку, так і з боку іншых у той перыяд, калі мне трэба было вырашаць пытанні з беларускімі дакументамі.

Я сустрэла пачатак вайны тут. Вырашыла жыць і працаваць ва Украіне. Пражываю гэту вайну разам з усімі. Мне здаецца, калі чалавек паважае людзей, іх мову, культуру і краіну, у якой жыве, калі яму блізкія каштоўнасці ўкраінскага грамадства, то праблем з узаемаадносінамі ў яго не ўзнікае.

У цэлым я не адчуваю нейкага напружання ў адносінах паміж беларусамі і ўкраінцамі ў IT. Але ў мяне не было досведу пошуку работы пасля 2022 года.

«Стараешся не адкладваць задачы, а зрабіць усё, пакуль ёсць святло і сувязь»

Падчас вайны атмасфера на працы, як і ў іншых сферах жыцця, змяняецца. Значна скараціўся попыт на гучныя забаўляльныя карпаратывы. Мы радзей збіраемся ў офісе, але можам сустрэцца, каб разам паяць дроны. Збор падарункаў на дні нараджэння ператварыўся ў збор дапамогі блізкім у арміі і г. д.

Мне здаецца, стаўленне да працы стала больш адказным. Памятаю словы аднаго майго тымліда падчас планавання: «А калі заўтра ў мой дом трапіць ракета, што вы будзеце рабіць?» У перыяды масавых адключэнняў электрычнасці ты імкнешся не адкладаць задачы, а выканаць іх усе, пакуль ёсць святло і сувязь.

У Львоў сітуацыя з адключэннямі электрычнасці цяпер успрымаецца прасцей, чым у першы год. Усе адаптаваліся, арганізавалі сабе магчымасць працаваць бесперабойна, ды і ўвогуле ў нас з гэтым лягчэй, чым у Кіеве.

Дзіўлюся, наколькі ўкраінцы ўмеюць спраўляцца з пастаянным стрэсам і адаптавацца да абставін. Асабліва ўразіў пачатак поўнамаштабнай вайны, калі мой калега з Харкава працягнуў працу, нягледзячы на тое, што адбывалася ў горадзе. Ён дасылаў у рабочы чат відэа баявых дзеянняў, знятыя літаральна з акна свайго дома, але праца пры гэтым не спынялася.

У першыя тыдні вайны я ўзяла адпачынак, каб псіхалагічна адаптавацца. Пазней кампанія залічыла гэтыя дні як дадатковыя дні бальнічнага. Таму асноўны адпачынак не пацярпеў.

Вядома, пастаянна адчуваецца фонавы стрэс і трывога. Яны нібы ўтойваюцца, але я адчуваю іх у тым, што стала цяжэй вучыцца новаму. Псіхіка працуе ў рэжыме выжывання і імкнецца не марнаваць энергію на тое, на чым можна зэканоміць.

Будучыня

Я пераехала ў Львоў да мужа, але цяпер жыву сама.

Цяпер у мяне ёсць дазвол на жыхарства. Грамадзянства няма і пакуль не мае на гарызонце; па меншай меры, пакуль не зменіцца ўкраінскае заканадаўства. Падчас вайны беларусам грамадзянства амаль не даюць.

Былі некалькі выпадкаў, але здаецца ўсе яны звязаныя з атрыманнем па каранях. У любым выпадку, я не эксперт у гэтым пытанні. А з пратэрмінаваным пашпартам, як у мяне, цяпер увогуле нічога не зробіш.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі4

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

«Анёл» згарнуў лагер, але пошукі 72‑гадовай пенсіянеркі пад Крупкамі працягваюцца

Душ або ванна? Навукоўцы вывучалі, што лепш для здароўя3

Сталі хадзіць павольней? Магчыма, праблема ў вушах, а не ў суставах

Сацсеткі ў шоку, як выглядае Аляксандр Рыбак праз 17 гадоў пасля перамогі на «Еўрабачанні»8

За якія відэа ў сацсетках могуць прыцягнуць да адказнасці? І размова не пра пратэсныя ролікі5

Што цяпер з 11‑гадовай школьніцай, якую ў Гомелі пакусалі бяздомныя сабакі2

Памерла спявачка Гродзенскай капэлы Марыя Райдзюк3

Самалёт «Белавія» на маршруце Масква—Гомель не змог прызямліцца ў гомельскім аэрапорце3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі4

Сілавікі завітваюць да беларусаў, якіх ужо не могуць прыцягнуць па крыміналцы за ўдзел у маршах, з маскі-шоу — для прафілактыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць